3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вясна 2015

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. – вс.: 11.00 – 19.00
Жанр Военная тематика, Декоративно-прикладное искусство
Стоимость входа

Свободный

28 красавіка 2015 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выстаўкі “ВЯСНА 2015”, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі. 

Асноўная ідэя выстаўкі, якая з'яўляецца своеасаблівай справаздачай да 40-гадовага юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў – адлюстраваць творчы пантэцыял калектыву супрацоўнікаў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вялікую ролю ў навучанні студэнтаў адыгрывае прыклад і вопыт творчай дзейнасці выкладчыкаў кафедры. На працягу двух дзесяцігоддзяў мастакі-педагогі выступаюць куратарамі і ўдзельнікамі многіх творчых праектаў і іх суправаджальных праграм, якія ўключаюць у сябе канферэнцыі, семінары, круглыя сталы па праблемах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама замежныя, рэспубліканскія, персанальныя і сумесныя са студэнтамі мастацкія выставы. Выставачная дзейнасць кожнага педагога з’яўляецца каштоўным прыкладам уплыву на працэс фарміравання творчай асобы маладога мастака.

Удзельнікaмі выставы з’яўляюцца супрацоўнікі кафедры – прафесары, дацэнты, выкладчыкі, вучэбныя майстры. Асаблівую цікавасць выклікае тое, што ў экспазіцыі прадстаўлены як творы мастакоў ужо добра вядомых на Беларусі і за яе межамі: заснавальніка кафедры прафесара Р.Ф. Шауры, прафесара У.І. Рынкевіча, прафесара У.Ц. Гардзеенкі, дацэнтаў – Т.І. Васюк, Л.А. Малахавай, А.І. Непачаловіч, Л.У. Дамнянковай, старшага выкладчыка Я.І. Ціханава, так і работы выпуснікоў кафедры, а ў цяперашні час выкладчыкаў А.В. Шацілы, Н.А. Аждзер, Т.А. Прохарцавай, М.С. Барысенкі, С.В. Матвейчык; вучэбных майстроў К. Семечкі, Д. Касьяненка.

Экспазіцыя ахоплівае шырокі дыяпазон відаў і тэхнік выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Жывапісныя палотны, тэкстыльныя кампазіцыі, аб'ёмна-дэкаратыўная кераміка, роспіс па тканіне, аплікацыя саломкай, лямец – усе творы прысвечаны Вялікай Перамозе. Сімфанічная разнастайнасць вобразаў твораў выстаўкі аб’ядноўваецца жыццесцвярджальным поглядам на навакольны свет, сцвярджае імкненне спасцігнуць сутнасць жыццёвых з'яў і асэнсаваць гармонію дабра і прыгажосці.

Куратары выставы – дацэнты кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ала Непачаловіч і Тамара Васюк.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вясна 2015» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.