3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка да 75-годдзя Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00
Жанр Графика

23 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі да 75-годдзя мастака-графіка Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі.

Класік беларускай літаратуры Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Сярод тых, з кім паэт сябраваў і каму спрыяў, – мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур... Таму і нядзіўна, што менавіта ў Доме Песняра, дзе з часоў жыцця гаспадара пануе творчая атмасфера, адкрыецца выстаўка мастацкіх работ знакамітага беларускага мастака Уладзіміра Басалыгі.

Імя Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі знаходзіцца ў шэрагу імёнаў такіх славутых дзеячаў айчыннага выяўленчага мастацтва, чыімі творамі адкрываецца духоўная і культурная спадчына нашай Бацькаўшчыны.

Уладзімір Басалыга працуе ў галіне кніжнай і станкавай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Яго творы прысвечаны культурнай і гістарычнай спадчыне Беларусі.

За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 г. Уладзімір Самойлавіч быў узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў па мастацкаму аздабленню кнігі, за ўдзел у якіх мастаком атрымана больш за сорак дыпломаў. 

Творы знакамітага мастака экспанаваліся ў многіх гарадах краіны, а таксама за мяжой: у ЗША, Кітаі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Германіі, Францыі, Алжыры, Індыі, Анголе і іншых. Многія з іх набыты музеямі нашай краіны (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фонды Беларускага саюза мастакоў, літаратурны музей Янкі Купалы, Беларускі музей гісторыі і культуры) а таксама знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква) і многіх іншых краін свету.

Калекцыя мастацкіх работ У. С. Басалыгі займае асаблівае месца і ў зборах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. У фодах музея захоўваецца больш 60 мастацкіх работ, сярод якіх творы кніжнай графікі – ілюстрацыі да кніг Якуба Коласа “Усход сонца” і “Вершы”, а таксама малюнак «На радзiме Якуба Коласа» з цыкла «Радзiма мая дарагая». 

На выстаўцы таксама будзе прадстаўлены эскiз запрашальнага бiлета на ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусi Якуба Коласа, а таксама эскiз канверта для запрашальнага бiлета на ўрачыстае пасяджэнне і праграма свята паэзіі. У. С. Басалыга з’яўляецца таксама аўтарам экслiбрыса «Музей Якуба Коласа» – які зараз выкарыстоўваецца як графічны сімвал музея Песняра. 

Наведвальнікі выстаўкі змогуць таксама пабачыць унікальную серыю аўталітаграфій “Мова наша родная”, частку работ якой Уладзімір Самойлавіч перадасць у фонды музея Якуба Коласа. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка да 75-годдзя Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.