3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Матацыкл на вулiцах Мiнска. Гісторыя пра людзей і для людзей

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00 – 21.00
Жанр Мототехника
Стоимость входа

60 000 руб. дарослыя
50 000 руб. студэнты і песіянеры
40 000 руб. дзеці ад 6 да 16.
Дзеці да 6ці год – уваход вольны

Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску адбудзецца выстава рэтра-матацыклаў.

Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, - матацыкл.

На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І менавіта іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе. 

Шчырае дзякуй ім за гэта!

Чаму гэта выстава яшчэ і “пра люддей”? – а таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы. Падрабязнасці – на retromoto.by

Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі убачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.

Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка “Рэтра-Матацыкл”. Звяртаем увагу што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.

Спадзяемся што выстава стане цікайвай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх(матацыклы) магчыма толькі на фатаздымку.

Таму і дэвіз выставы:
Успомні! Даведайся! Дакраніся!

Праграма выставы:
Матацыкл часоў 2ой сусветнай вайны. (да 70-годдзя Перамогі)
Пасляваенныя матацыклы. (50-80гг. XX ст.)
Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
Госці – італьянскія матацыклы
Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
Адмысловая Фотазона
Конкурс дзіцячага малюнка «Рэтра-Матацыкл»

Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Матацыкл на вулiцах Мiнска. Гісторыя пра людзей і для людзей» в Минске, место проведения выставки  - «Скала».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.