3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сонца Вялікадня

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: 10:00 - 20:00, пн: выходной
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Предметы быта, Тематическая выставка

Кожны год у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрываецца пасхальная выстаўка. Працягваючы гэту традыцыю, 1 красавіка ў малой выставачнай зале музея пачала работу выстаўка «Сонца Вялікадня», на якой прадстаўлены прадметы не толькі з фондаў музея, але і са збораў касцёла Звеставання ў Гродна былога кляштара Св. Брыгіты. Упершыню экспануецца ўнікальны абраз ХVІІ ст. «З’яўленне Святой Троіцы і Святой Сям’і з адзнакамі пакутаў Ісуса», святочнае светлае аблачэнне каталіцкага святара і дыякана сяр. ХІХ ст. з залатным шыццём, колер якога сімвалізуе радасць і трыумф, адпавядае асаблівай урачыстасці пасхальнага богаслужэння.

На выстаўцы свята адлюстравана рознымі відамі мастацтваў: абразамі, вышыўкай, гравюрамі, скульптурай. Галоўнае месца займаюць абразы «Сашэсце ў пекла – Уваскрэсенне», «Уваскрэсенне». Сашэсце Ісуса Хрыста ў пекла ў евангелістаў не апісваецца, існуюць толькі асобныя ўзгадванні аб Яго знаходжанні там, таму іконы «Сашэсце ў пекла – Уваскрэсенне» належаць да сімвалічных выяў. Распаўсюджаны і сюжэты заходняга паходжання – Хрыстос выходзіць з пячоры ці ўзнімаецца з разбуранай труны, побач знаходзяцца анёлы, воіны падаюць на зямлю або разбягаюцца.

Асвятляюцца і народныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Вялікадня, якія маюць даўнюю гісторыю. Гэта і фарбаванне яек, і выпяканне пірага, і велікодныя гульні, і віншаванні святочнымі паштоўкамі. На выстаўцы можна ўбачыць бабачнік для пасхальнага пірага, форму для Пасхі тварожнай, пісанкі, драпанкі, жолаб для катання яек, паштоўкі.

Выстаўка працуе да сярэдзіны мая 2015 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сонца Вялікадня» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.