3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Я – сын твой, маці-Беларусь…

Мероприятие уже прошло

Время работы ПН–СБ 8:45—20:00
Жанр Литературно-документальная выставка, Тематическая выставка, Фото

23 красавіка 2015 г. а 14-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 115-й гадавіне з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага.

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі (1900–1988) – выдатны беларускі вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, ён з’яўляецца аўтарам больш за 160 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Першыя яго працы былі прысвечаны праблемам палітэканоміі, этнастатыстыкі, сельскай і лясной гаспадаркі, філалогіі. Але міжнароднае прызнанне Г.І.Гарэцкі атрымаў як вучоны ў галіне геалогіі антрапагену. Ім распрацаваны навуковыя асновы новага напрамку геалагічнай навукі – палеапатамалогіі (вучэння пра рэкі мінулага).

Да мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстаўка “Я – сын твой, маці-Беларусь…” (да 115-годдзя з дня нараджэння Г.І.Гарэцкага), якая адлюстроўвае сферу навуковых і грамадскіх інтарэсаў Г.І.Гарэцкага.

На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з асабістага архіва і кнігазбору акадэміка, што захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі, і іншыя дакументы з фондаў бібліятэкі.

Найбольш раннія экспанаты выстаўкі – дакументы канца 1910–1920-х гг., якія адносяцца да часоў навучання Г.І.Гарэцкага ў Горацкім землямерна-агранамічным вучылішчы, Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі ў маскве, працы ў Беларускай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, інстытуце беларускай культуры Беларускім НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Дэманструюцца таксама дакументы, што адклаліся ў выніку дзейнасці Г.І.Гарэцкага ў складзе розных інжынерна-геалагічных арганізацый СССР і яго дзейнасці ў Акадэміі навук БССР.
Экспануюцца таксама фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця Г.І.Гарэцкага, і яго перапіска, якая пралівае святло на значныя падзеі ў жыцці вучонага, яго узаемаадносіны з вядомымі дзеячамі навукі і культуры, а таксама з роднымі і блізкімі. 

Важную частку экспазіцыі складаюць выданні важнейшых прац Г.І.Гарэцкага, сярод якіх складзены сумесна з Максімам Гарэцкім «Руска-беларускі слоўнік» (1918), працы па эканоміцы, дэмаграфіі, этнастатыстыцы, манаграфіі па геалогіі антрапагену. Многія з пералічаных выданняў маюць аўтографы вучонага. Акрамя таго, на выстаўцы прадстаўлены выданні і публікацыі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Г.І.Гарэцкага. 

Сярод экспанатаў з кнігазбору Г.І.Гарэцкага – даследаванні айчынных і замежных вучоных вучоных па геалогіі антрапагену, стратыграфіі, палеагеаграфіі, палеанталогіі, геамарфалогіі, гідрагеалогіі,інжынернай геалогіі, археалогіі.

Шырока прадстаўлены кнігі з аўтографамі і дарчымі надпісамі беларускіх літаратараў, мовазнаўцаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў і іншых асоб, звязаных з вучоным сяброўскімі або прафесійнымі адносінамі.

На мерапрыемства запрошаны сын вучонага акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, дзеячы навукі, культуры і мастацтва, сябры, калегі, вучні, землякі Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Я – сын твой, маці-Беларусь…» в Минске, место проведения выставки  - «Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.