3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Радзівілы і кніга

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — пт.: c 11:00 до 19:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Выставка литературы, Литературно-документальная выставка, Тематическая выставка

16 красавіка 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) у рамках ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Радзівілы і кніга», прысвечанай адметным творчым асобам аднаго з самых славутых магнацкіх родаў Еўропы. 

Экспазіцыя прадстаўлена ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх).

Радзівілы – «некаранаваныя каралі», найбуйнейшы магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Яго прадстаўнікі займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады, валодалі шматлікімі землямі і маёнткамі ў розных краінах Еўропы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расіі, Прусіі, Аўстра-Венгрыі. 

Радзівілы пакінулі адметны след у гісторыі развіцця кніжнай культуры, як выдаўцы і аўтары кніг, заснавальнікі друкарняў і бібліятэк: Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565), Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549–1616), Францішка Уршуля Радзівіл (1705–1753), Антоні Генрык Радзівіл (1775–1833), Марыя Дарота Радзівіл з роду дэ Кастэлян (1840–1915).

У экспазіцыі прадстаўлены экзэмпляры кніг ХVІ–XX стст. Сярод іх брэсцкія выданні 1566 г. з друкарні, якая была заснавана Радзівілам Чорным і стала адной з першых на тэрыторыі Беларусі. Змешчана на выстаўцы і знакамітая «Перэгрынацыя…» – дзённік падарожжаў Мікалая Крыштофа Радзівіла ў выданнях на лацінскай (1610) і польскай (1604) мовах, а таксама перадрук (1640) знакамітай Радзівілаўскай карты. 

У наведвальнікаў выстаўкі ёсць магчымасць убачыць адзіны на Беларусі экзэмпляр XVIII ст. драматычных твораў Уршулі Радзівіл «Камедыі і трагедыі» з гравюрамі Міхала Жукоўскага, зробленымі па эскізах княгіні.
Экспазіцыя змяшчае выключна цікавае ўрачыста аздобленае першае выданне ўнікальнага музычнага твора оперы «Фауст» (Берлін, 1835) кампазітара, мецэната, палітыка, пачынальніка «берлінскай эры Радзівілаў» Антонія Генрыка Радзівіла. Гэта адзіны кампазітар, з якім геніяльны нямецкі паэт Гётэ супрацоўнічаў як лібрэтыст.

На выстаўцы прадстаўлены выданні творчай і эпісталярнай спадчыны Марыі Дароты Радзівіл – ініцыятаркі адраджэння Нясвіжскага замка і бібліятэкі ў канцы ХІХ ст. 

Многія з выданняў былі нядаўна вернуты ў Беларусь пры падтрымцы дзяржавы і прыватных асоб і экспануюцца на выстаўцы ўпершыню.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Радзівілы і кніга» в Минске, место проведения выставки  - «Лабиринт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.