Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Стары горад. Чытаючы знакі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт..: c 10:00 до 17:00; ср. — вс.: c 10:00 до 17:30
Жанр Архитектура

На выстаўцы прадстаўлены элементы драўлянага аздаблення дамоў Гомельшчыны ў цэлым, і Гомеля ў прыватнасці. Выстава прадстаўлена ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Г. Шклярава».

Нашае жыццё напоўнена знакамі. Мы можам звяртаць на іх увагу (напрыклад, зяленае святло светафора), можам ігнараваць. Некаторыя знакі з’явіліся адносна нядаўна (напрыклад, знак клічніка), некаторыя дайшлі да нас з глыбіні часоў (напрыклад, крыж, трохкутнік, ромб).

Знак — гэта адсылка да іншай інфармацыі, якую мы ведаем, ці не ведаем. Узор — гэта група знакаў, аб’яднаных па тэматыцы. Жыцце нашых продкаў было напоўнена знакамі, якія яны добра ведалі і чыталі, як мы зараз кнігу. Але з цягам часу гэтыя незанатаваныя сведкі мінулага згубілі сэнс для нашчадкаў.

Беларускі горад, і Гомель тут не выключэнне, доўгі час складаўся з драўлянай забудовы. Гараджане, па магчымасці, імкнуліся ўпрыгожыць свае дамы. Пры гэтым яны карысталіся тымі ўзорамі, што і іх далёкія продкі. Пра што могуць расказаць ўзоры драўлянай гарадской забудовы? Наколькі ў ёй праяўляліся архаічныя матывы? Наколькі яны былі нязменныя? Што хацелі сказаць нашы продкі, калі ўпрыгожвалі ліштвы акон, карнізы дамоў выявамі жывел, птушак, кветак? Ці адчуваўся ўплыў народаў-суседзяў у аздабленні? Ці можна зараз сустрэць такое аздабленне ў гарадской забудове?

Мы запрашаем на выставу ўсіх, каму цікава знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы