3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Архитектура
Стоимость входа

для школьников 4 000 руб.
для учащихся колледжей, техникумов и высших учебных заведений 4 000 руб.
для остальных категорий посетителей 8 000 руб.

Дадзеная выстава — своеасаблівы творчы эксперымент гісторыка-краязнаўцы Марыі Булавінскай, архітэктара Сяргея Ляпіна, мастачкі Ірыны Панковай пры падтрымцы Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Хойніцкага краязнаўчага музея.

У выставачнай зале пераплятаюцца ў адзіны «тэкст» дакладныя гістарычныя факты, узнёслы акварэльны жывапіс, пышнасць фрагментаў архітэктурнага дэкору і вытанчанасць сталовага фарфору ды маёлікі.

Краязнаўчая мапа «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны» — гэта вынік калектыўнай працы зацікаўленых архітэктараў і гісторыкаў, а таксама аматараў беларускай даўніны. На мапе можна пабачыць месцы ўсіх вядомых сядзіб, што ў мінулым знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны, разам з іх графічнымі выявамі. Выявы сядзібаў рэканструяваліся па розных крыніцах: малюнках, старых фотаздымках, успамінах былых жыхароў, апісаннях даследчыкаў і г. д.

Мастачка Ірына Панкова апошнія два месяцы актыўна вандравала па Гомельскай вобласці і замалёўвала старыя шляхецкія сядзібы. На яе малюнках можна пабачыць сучасны выгляд будынкаў, а таксама выгляд сядзібаў у мінулым разам з іх гаспадарамі.

З даўніх часоў адным з сімвалаў шляхты была сядзіба, якая захоўвала памяць, дух продкаў. Палацавыя і сядзібныя комплексы прывілеяванага саслоўя ўвасаблялі гонар, багацце, паходжанне і моц улады іх гаспадароў. Родавыя маёнткі шляхты з’яўляліся яскравым увасабленнем шляхецкай культуры, якая мела шчыльную сувязь з мясцовымі звычаямі і традыцыямі. У шляхецкім доме назапашваліся велізарныя калекцыі гістарычных і мастацкіх твораў, зборы дакументаў, партрэтаў, мэблі, сямейныя каштоўнасці. Сярод гаспадароў сядзіб — энергічных і гаспадарлівых людзей — было шмат таленавітых палітыкаў і вядомых дзеячоў культуры.

Сёння шляхецкіх сядзібаў і палацаў на Гомельшчыне становіцца ўсё менш і менш. Пазбаўленыя сапраўдных гаспадароў, яны былі значна спустошаныя ў часы ліхалеццяў. Парэшткі шляхецкай культуры знішчаюцца і ў нашыя дні. Спадзяемся, што наведвальнікі падчас «вандроўкі» па выставе, змогуць адчуць своеасаблівую атмасферу шляхецтва і зразумець, што «і мы не лыкам шытыя».

Адкрыццё выставы адбудзецца 27 лютага (пятніца) а 17.00 ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (пл. Леніна, 4).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский филиал музея старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.