3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Крытычная зборка: Людзі і атамы

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

Атам і космас у значнай ступені сфармавалі ўяўленне эпохі позняга сацыялізму і вызначылі структуру яе тэхнакратычнага бессвядомага. Асваенне новай крыніцы энергіі абяцала ператварыць камуністычную ўтопію ў навукова-тэхнічны праект. Культурнымі героямі 1950-1960-х – «праметэямі ядзернага веку» – сталі фізікі, а сам атам быў і застаецца адным з ключоў да коду таго часу.

Обнінск, які паўстаў за 100 кіламетраў ад Масквы з сакрэтнай Лабараторыі «В» праз два гады пасля запуску Першай у свеце АЭС, быў горадам фізікаў. А яшчэ – радыёмедыкаў, ядзерных метэаролагаў, радыёхімікаў, будаўнікоў “сярэдняга машынабудаўніцтва”. Тут ствараўся савецкі атамны кластар. Тут і да сёй пары жывуць тыя, хто паўстагоддзя таму голымі рукамі і маніпулятарамі ўтаймоўваў «мірны атам», а значыць – ведае пароль доступу да эпохі.

Аповеды і фатаграфіі НТР-аўцаў, іхнія сямейныя архівы і мемуары, жывыя галасы і падшыўкі гарадскіх газет, сабраныя супрацоўнікамі Обнінскага лічбавага праекта ў 2012-2014, сталі матэрыялам для нашай крытычнай сборкі. Пазычыўшы гэтую мадэль у фізікаў-ядзершчыкаў, мы разлічваем ператварыць выставу ў прыладу асаблівага роду, якая падтрымлівае вытворчасць ведаў праз накапленне і курацыю дадзеных. Экспазіцыя задуманая як “ручны” прататып даследчага сайта, дзе можна не толькі дакрануцца рукамі да гарачых дадзеных, але і засцігнуць веды ў працэсе станаўлення і (раз)дзялення.

Куратары: Арлова Галіна (Растоў-на-Доне/Масква/Вільнюс),Ненарокамава Наталля (Віцебск/Вільнюс).
Дызайн: Сотнікава Кацярына (Санкт-Пецярбург), Сергей Лідзія (Вільнюс).

Куратар дадзеных: Касаткіна Аляксандра (Санкт-Пецярбург), Абрамава Алена (Растоў-на-Доне), Шаўчэнка Ганна (Растоў-на-Доне), Іванова Аляксандра (Растоў-на-Доне), Шавялёў Ягор(Растоў-на-Доне), Аліна Кім (Растоў-на-Доне), Эла Чарпасава (Растоў-на-Доне).

Гук: Вазьянаў Андрэй (Санкт-Пецярбург).

Відэамантаж: Тапчан Артур (Масква).

Асістэнты/сябры выставы Хлопцава Алена (Мінск), Хазяніна Настасся (Вільнюс), Градовіч Юлія (Вільнюс), Шваякава Наіла (Вільнюс), Леоненка Маргарыта (Вільнюс).

Партнёры: Обнінский лічбавы праект, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс), Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск), Праграма ReSET (Будапешт), РАНГіДС (Масква), РДНФ (Расія), Паўднёвы федэральны ўніверсітэт (Растоў-на-Доне).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Крытычная зборка: Людзі і атамы» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.