Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы

Мероприятие уже прошло

Время работы Ср. — вс.: c 11:00 до 18:00; пн. — вт.: выходной
Жанр Скульптура, Фото
Стоимость входа

25 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники - 10 000 руб.,
на открытие вход свободный

11 красавіка 2015 г. а 16/00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта “СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы” з серыі “Этнаграфія Гарадскога Мастацтва – Urban Art”: Мільяна Істыянавіч – фотаінсталяцыя, скульптура (Чарнагорыя), Грэгар Раданіч – фатаграфія (Славенія), RoomDark – аўдыёінсталяцыя (Беларусь).

Праект рэалізаваны ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Лабараторыя культурных практык ММА” ў межах мастацка-адукацыйнага фэсту “ARTES LIBERALES".

Працы, якія Мільяна Істыянавіч прэзентуе ў Мінску – гэта прасторавыя інтэрвенцыі – так званы паглыблены рэльеф на сценах. Прастора ў ейных работах – гэта частка візуальнага выказвання, мэта якога – трансфармаваць успрыняцце прасторы ў адносінах да гледача, часова прысвоіць дадзеную прастору, каб памяняць месцамі час, успаміны, месца, сітуацыю. Працы такога кшталту немабільныя, бо яны былі зрэалізаваныя ў закінутых дамах, а таму прадстаўлены на выставе пры дапамозе іншага сродку – фотаінсталяцый, – каб падтрымаць галоўную ідэю прасторавасці: перанясенне з адной у іншую і стварэнне новай.

Здымкі Грэгара Раданіча прадстаўляюць візуальны досвед з мэтай падарваць звыклае ўспрыняцце нявызначаных невыразных штодзённых прастораў, якія нас атачаюць. Каб падкрэсліць разнастайнасць прастораў, фотамастак выкарыстоўвае розныя фарматы і тэхнікі. Наяўнасць элементаў выяўленчага мастацтва ва ўрбаністычных ландшафтах была ўжыта для трансфармацыі ўспрыняцца гледача ўяўных вобразаў прастораў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы