3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Насустрач Свіслацкаму краю

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 09:00 до 17:00; вс.-пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

10 000 руб.

Бязмежныя прасторы Гродзеншчыны выдатна злучаныя стужкамі аўтамабільных дарог. Таму мастакі суполкі “Абуджэнне” за лічаныя гадзіны дасягаюць з Мінска і Узды сваёй доўгачаканай мэты: пабываць у маляўнічым куточку Беларусі на берагах Свіслачы, дзе правялі сваё юнацтва слаўныя людзі нашай Бацькаўшчыны, якія рупіліся пра яе культуру, адукацыю і волю.
Сярод удзельнікаў выставы ў Свіслацкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі – Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Ужо некалькі год запар, з месяца ў месяц, ад вясны да зімы вандруюць яны з экспазіцыямі па розных рэгіёнах Беларусі і ўслаўляюць на сваіх творах красу нашай Радзімы. У асноўным – гэта пейзажы роднай старонкі, намалёваныя з натуры.

Наша прырода такая багатая на разнастайныя матывы, на неверагодную прыгажосць колераў, на чысціню фарбаў, што маляваць яе можна заўсёды, усюды і без стомы. Чым мастакі і займаюцца пры кожнай новай магчымасці. Падчас свайго першага падарожжа ў Свіслач, яны знойдуць на вуліцах старадаўняга мястэчка і навокал яго яшчэ нікім не маляваныя цудоўныя матывы. І выставяць іх у сваёй экспазіцыі.

На кожнай выставе мастакоў-“абуджэнцаў” прысутнічае і рэгіянальная тэматыка. Для свіслацкай творчай падзеі падрыхтаваныя творы, якія прысвечаны адкрыццю графам Вінцэнтам Тышкевічам Свіслацкай гімназіі (1804) а таксама жыццю і дзейнасці яе слаўных выпускнікоў Кастусю Каліноўскаму (1838 – 1864), братам Юзэфу Ігнацы (1812 – 1887) і Каятану (1827 – 1896) Крашэўскім.

Звычайна падчас адкрыцця выставы мастакі праводзяць майстар-класы, каб выхоўваць сярод наведвальнікаў музеяў цікавасць да працэсу мастацкай творчасці. Частку сваіх твораў пасля завяршэння выставы яны шчыра перададуць у дар Свіслацкаму музею. Усё гэта робіцца на дабрачыннай аснове для развіцця нашай сучаснай культуры, пашырэння сувязей прафесійнага мастацтва з неабмежаваным колам гледачоў у рэгіёнах Беларусі, якія не заўсёды могуць наведваць выставовыя залы сталіцы і абласных цэнтраў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Насустрач Свіслацкаму краю» в Гродно, место проведения выставки  - «Свислочский историко-краеведческий музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.