Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Спектр Святла

Мероприятие уже прошло

Время работы чт.– сб.: 15.00-18.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

26 сакавіка ў галерэйнай прасторы РТБД адкрылася выстава жывапісу Рыгора Іванова "Спектр Святла”. Выстава будзе працаваць з 26 сакавіка па 27 красавіка. Вольнае наведванне: чацвер, пятніца, субота, 15.00-18.00.

На выставе прадстаўлены карціны, створаныя мастаком за апошнія дваццаць гадоў, але аб'яднаныя адным паняццем, – Святло.

Як распавядае сам аўтар: "Святлізм – гэты рух, як з'ява, у беларускім мастацтве сфарміраваўся напачатку новага тысячагоддзя. І гэта не выпадкова! Чыстая-чыстая, светлая-светлая, белая-белая Русь! Гэта пра нашу Радзіму. Ужо ў самой назве нашай краіны закладзена паняцце Святла.

Святло – гэта сапраўдная прырода чалавека. Чалавек і ўсё вакол яго створана са святла. Бог ёсць Святло! Цемра не існуе, толькі святло існуе. Яно прыходзіць і адыходзіць. Святла многа не бывае, чым больш святла, тым ясней мы адчуваем сябе стварэннямі, дзецьмі Бога”. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы