3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Будаўніцтва чалавека

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

15 000 руб.,
студенты - 10 000 руб.,
школьники - 5 000 руб.

31 сакавіка 2015 г. а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Уладзіміра Вішнеўскага «БУДАЎНІЦТВА ЧАЛАВЕКА». Выстаўка прымеркавана да 60-годдзя з дня нараджэння і 40-годдзя творчай дзейнасці аўтара.

«Гэта мае разважанні на тэму дуалізма чалавека – чалавека светлага, духоўнага і зямнога са сваімі страсцямі; свет духоўны і свет матэрыяльны. Гэта апавяданне аб адзінай матэрыі Сусвету з рознымі слаямі «часу», з якіх узнікаюць разнастайныя міры, асобы, гістарычныя постаці і падзеі, аб святле і сутонні чалавечых душ.

Чалавек на працягу жыцця змяняецца ўнутрана і вонкава (душа-цела) – і гэта, натуральна, і ёсць бясконцае «будаўніцтва чалавека», барацьба белага і чорнага (светлага і цёмнага).

Экспазіцыя выстаўкі будзе ўключаць серыю аркушаў у змешанай тэхніцы, змест якіх – прыгажосць формаўтварэння, перастварэння чалавека, а таксама серыю драўляных і гранітных скульптур. Будзе і вялікі шэраг кніжных ілюстрацый і станковых работ, звязаных з кнігай, малюнкі і работы, прысвечаныя Чарнобылю».

У. Вішнеўскі

Уладзімір Вішнеўскі

Нарадзіўся 17 лютага 1955 у в.Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
1973-1979 – вучыўся на аддзяленні графікі мастацкага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
З 1987 – выкладчык БДАМ.
1996-2002 – загадчык кафедры графікі БДАМ.
З 1995 – акадэмік графікі ГА «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва».
У 2003 атрымаў дацэнта па спецыяльнасці «графіка».
З 1997 – удзельнік мастацкіх выставак.
З 1988 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Адзначаны дыпломамі конкурсаў кнігі.

Выстаўка працягнецца па 16 красавіка 2015 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Будаўніцтва чалавека» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.