3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Пушкінскае гняздо» ў Вільнюсе ў кантэксце культуры к. ХІХ ст. – пач. ХХ ст.

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00
Жанр Выставка литературы
Стоимость входа

Школьники – 10000 руб.
студенты- 14000 руб.
взрослые – 20 000 руб.

26 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Пушкінскае гняздо” ў Вільнюсе ў кантэксце культуры к. ХІХ ст. – пач. ХХ ст.” з фондаў віленскага Літаратурнага музея А. С. Пушкіна.

Якуб Колас заўсёды з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А. С .Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Славуты беларускі пісьменнік узгадваў: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений».

Па словах паэта, калі б не было пушкінскіх “Яўгенія Анегіна”, “Меднага конніка”, “Капітанскай дачкі”, казак вядомага рускага пісьменніка, то не было б, магчыма, і коласаўскіх паэмаў “Новая зямля”, “Хата рыбака”, шматлікай лірыкі і прозы. Даніну павагі свайму літаратурнаму настаўніку Якуб Колас аддаў у 1937 г., калі, дзякуючы перакладчыцкаму таленту песняра, па-беларуску загучала знакамітая паэма “Палтава”.
Выстаўка з фондаў Літаратурнага музея А.С.Пушкіна пазнаёміць наведвальнікаў з домам-сядзібай Маркучай, якая з’яўляецца цэнтрам памяці пра паэта ў Вільнюсе, а фотаздымкі к. ХІХ ст. – пач. ХХ ст. дапамогуць перанесціся больш чым на сто год таму і пабачыць тагачасны ўклад жыцця, моду і звычкі Маркучайскай сядзібы. Дапоўняць літоўскую выстаўку атмасферныя рэчы к. ХІХ – пач. ХХстст. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Сапраўдным падарункам для ўсіх наведвальнікаў выстаўкі стане выступленне вядомых салістаў оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у выкананні якіх прагучаць арыя Вольгі і арыёза Ленскага з оперы "Яўгеній Анегін", дуэт Лізы і Паліны з оперы "Пікавая дама", а таксама рамансы на словы А.С.Пушкіна.

Будзем рады бачыць Вас у гасцінным Доме Коласа!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Пушкінскае гняздо» ў Вільнюсе ў кантэксце культуры к. ХІХ ст. – пач. ХХ ст.» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.