3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Gvalt

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 18:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

6 сакавіка 2015 года ў 19.00 у галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Gvalt» («Гвалт»), прымеркаванай да выпуску аднайменнага альбома беларускага гурта «Гаротніца».

Музычны праект «Gvalt» дэструктыўнага пажарнага аркестра «Harotnica» – рэдкі для Беларусі прыклад творчай калабарацыі прафесійных мастакоў і музыкаў. Гісторыя пачынаецца напачатку 2015 года, калі «Harotnica» выпускае свой першы поўнафарматны альбом пад назвай «Gvalt», і робіць гэта незвычайна – запрашае да ўдзелу ў праекце сучасных беларускіх мастакоў.

«Да кожнай песні ёсць свая ілюстрацыя, і да дыска прыкладзеныя даволі вялікія налепкі з імі, — распавядае вакалістка гурта Валерыя Валадзько. — Адмыслова пад песню малявалі Міця Післяк, Аксана Лакоза ды Мілаш Яўгенавіч. З астатнімі проста супала, прычым, крута супала… Напрыклад, Руслан Вашкевіч прыслаў мне карціну, якая… ну дакладная «Finka». Штосьці неверагоднае! Не ведаю, як так супала!»

«Gvalt» - сінтэтычны праект, што аб'ядноўвае ў сябе музычны і візуальны складнікі. Здольныя існаваць самі па сабе, музыка і выяўленчае мастацтва, у дадзеным праекце дапаўняюць і інтэрпрэтуюць адзін аднаго. Кожная праца падмацоўвае і падштурхоўвае да новага прачытання музычных кампазіцый. Тут гаворка ідзе пра судотык, непарыўную сувязь відаў мастацтваў, іх узаемапранікненне і ўплыў адзін на аднаго. Выставачны праект Беларускага саюза дызайнераў прэзентуе прачытанне музыкі сродкамі візуальнага мастацтва.

Мастацтва інтэрпрэтацыі ўзнікла не выпадкова і не сёння. Гэты працэс, уласцівы чалавечай свядомасці, пранізвае ўсё наша жыццё і праяўляецца ў разнастайнасці творчых метадаў і падыходаў. Праект «Gvalt» - гэта эксперымент, адмова ад звыклых і малацікавых прыёмаў афарміцельства, дзе перавага аддадзена паўнавартаснаму творчаму ўзаемадзеянню.

Выстава з'яўляецца лагічным працягам канцэртнай прэзентацыі альбома, якая з поспехам прайшла 24 студзеня 2015 года. На ёй будуць прадстаўлены арыгіналы прац, што ілюструюць музычнае выданне. Свае працы прэзентуюць вядомыя мастакі Руслан Вашкевіч, Жанна Капустнікава, Міхаіл Гулін, Міця Післяк, Мілаш Яўгенавіч, Ларыса Бауге, Аксана Лакоза і Валянцін Благодаў.

Выстава працуе да 24 сакавіка 2015 года.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Беларускі саюз дызайнераў:
+375293808075
+375295082580
+375172227781

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Gvalt» в Минске, место проведения выставки  - «Белорусский союз дизайнеров».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.