3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Францішак Багушэвіч. Адвакацкая і пісьменніцкая дзейнасць

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 9:00 до 18:00
Жанр Выставка литературы

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Францішак Багушэвіч. Адвакацкая і пісьменніцкая дзейнасць”.

Экспазіцыя прымеркавана да 175 – годдзя з дня нараджэння грамадскага дзеяча, паэта, празаіка, публіцыста Францішка Бенядзікта Багушэвіча (1840-1900). На выставе размешчаны матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях вядомай асобы. Ф. Багушэвіч скончыў Віленскую гімназію, Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў судовым следчым у гарадах Расіі і Украіны. У 1884 г. пераехаў у Вільню, дзе быў адвакатам пры акруговым судзе. Браўся за самыя складаныя і цяжкія справы. Захаваліся звесткі аб яго дабрачыннай адвакацкай дзейнасці, калі Ф. Багушэвіч абараняў сялян у судзе бясплатна.

У 1891 г. выйшаў першы зборнік паэзіі Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” (Кракаў) пад псеўданімам Мацей Бурачок. Пры жыцці аўтара ўбачылі свет апавяданне “Тралялёначка” (Кракаў, 1892) і вершаваны зборнік “Смык беларускі” (Познань, 1894). Творы друкаваліся пад псеўданімамі Сымон Рэўка з-пад Барысава, Demos, Ten, Tamten і інш. Творчая спадчына Ф. Багушэвіча яркай старонкай увайшла ў класіку беларускай літаратуры.

Сярод прадстаўленых на выставе матэрыялаў ёсць прыжыццёвае выданне Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” (Кракаў, 1896), перавыданні твораў пісьменніка ў ХХ ст. Працы С. Александровіча, Г. Кісялёва, А. Мальдзіса, У. Содаля, К. Цвіркі і другіх вядомых літаратуразнаўцаў і даследчыкаў даюць магчымасць больш поўна зразумець адметнасць Францішка Багушэвіча як асобы і творцы для свайго часу і асэнсаваць значэнне яго спадчыны для будучых пакаленняў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Францішак Багушэвіч. Адвакацкая і пісьменніцкая дзейнасць» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.