3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

З друкарні пана Марціна Кухты

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 21:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Литературно-документальная выставка, Тематическая выставка

12 сакавіка 2015 г. а 16-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі «З друкарні пана Марціна Кухты», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых адметных друкароў беларускай кнігі пачатку ХХ ст. 

Марцін Кухта – друкар, выдавец кніг на беларускай, літоўскай, польскай і рускай мовах. У 1906 г. Марцін Кухта заснаваў у Вільні друкарню з правам выпускаць кнігі, газеты і часопісы на еўрапейскіх мовах, якая праіснавала да 1918 г. Да Першай сусветнай вайны гэта была адна з буйнейшых віленскіх друкарняў, з якой супрацоўнічалі такія беларускія выдавецкія суполкі, як «Наша Ніва», «Наша Хата», «Палачанін», «Беларускае выдавецкае таварыства». Вядома не менш за 60 кніжных выданняў на беларускай мове, якія надрукаваў Марцін Кухта ў 1906–1915 гг. З яго друкарні выйшаў і знакаміты «Вянок», адзінае прыжыццёвае выданне М. Багдановіча, пра якое паэт напісаў у апошнія хвіліны свайго жыцця: «...Я не самотны, я кнігу маю з друкарні пана Марціна Кухты».

Друкар выпускаў выданні на польскай мове, а таксама значную колькасць літоўскіх кніг, брашур, перыядычных выданняў (газеты «Balsas», «Lietuvis», «Lietuvos aidas», «Lietuvos žinios», «Viltis» і часопісы «Garsas», «Lietuvių tauta», «Šviesa» і інш.). 

На выстаўцы экспануюцца віленскія выданні пачатку ХХ ст., надрукаваныя Марцінам Кухтай кірыліцай і лацінкай, з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх арыгіналы першых нумароў «Нашай Нівы», «Беларускага календара» (1910–1914), зборнік М. Багдановіча «Вянок» з аўтографам аўтара (1913), выданні твораў Я. Коласа «Родныя з'явы» (1914), Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1910), К. Буйло «Курганная кветка» (1914), М. Гарэцкага «Рунь» (1914), беларускія падручнікі «Pieršaja čytanka: knižyca dla biełaruskich dzietak dziela nawuki čytańnia» (1916), «Siejbit: druhaja, paśla łementara, čytanka dla pačatkowych škoł» (1918), Б. Тарашкевіча «Беларуская граматыка для школ» (1918), В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) і інш. 

Выстаўка будзе працаваць па 26 красавіка 2015 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «З друкарні пана Марціна Кухты» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.