3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Валянціны Шобы «Эмоцыі»

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 19:00; сб.: c 11:00 до 16:00; вс.: c 11:00 до 15:00
Жанр Графика, Живопись

Валянціна Шоба нарадзілася ў 1964 годзе ў Мазыры. У 1989 скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Пачала ўдзельнічаць у мастацкіх выстаўках з 1985 года. У 1991 была прынята ў Беларускі саюз мастакоў. Жыве ў Гродне. Працуе ў станковай графіцы, а таксама ў аўтарскай тэхніцы на мяжы графікі і жывапісу.

Валянціна Шоба стварае ў асноўным серыі работ, аб’яднаныя асабліва значнымі для яе тэмамі: «Час вандраванняў», «Гульні з месяцам», «Лісты аб каханні і смерці», «Піраміды», «Вясёлка», «Каляндар». Для творчасці мастака характэрна выказванне глыбока асабістага светаадчування, уласных перажыванняў, мараў і фантазій. Вынаходніцтва асаблівай аўтарскай тэхнікі спалучэння розных відаў фарбаў і мастацкіх прыёмаў змяшчае творы паміж графікай і жывапісам. Мастак смела выкарыстоўвае як тонкія графічныя прыёмы, так і складаныя жывапісныя эфекты: ювелірныя лініі, карункавыя штрыхі, вытанчаныя контуры, мудрагелістыя фактурныя плямы, элегантныя колеравыя спалучэнні. Сёння за плячыма Валянціны Шобы шматлікія выставачныя праекты, міжнародныя пленэры, прэстыжныя мастацкія зборы і ганаровыя ўзнагароды.

Кожнага чалавека можна аднесці да двух асноўных тыпаў. Адзін — так званая знешне арыентаваная асоба — усё жыццё ўсімі сродкамі імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу вялікага навакольнага свету, але навакольны свет толькі іранічна ўсміхаецца і хутка губляе цікавасць. Валянціна Шоба адносіцца да процілеглага тыпу — унутрана арыентаванай асобы, якая абсалютна раўнадушная да знешняй увагі, паглыбленая ў свет сваіх твораў і не мае патрэбы ў самадэманстрацыі. Пры гэтым навакольны свет нібыта магнітам цягне да такой асобы, ён пастаянна спрабуе прымусіць яе да кантакта, і часам гэта ўдаецца.

Падчас выставы мы маем магчымасць дакрануцца да ўнутранага свету мастака Валяніцны Шобы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Валянціны Шобы «Эмоцыі»» в Гродно, место проведения выставки  - «У майстра».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.