3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Залататканая адзнака годнасці

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт. — вс.: c 10:00 до 20:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство
Стоимость входа

школьники — 10 000 руб.
студенты — 12 000 руб.
другие категории посетителей — 20 000 руб.

Слуцкія паясы і шляхецкае адзенне 18-19 ст. 

У ХVІІ-ХVІІІ ст. сярод заможнага грамадства Рэчы Паспалітай пашыраецца ідэалогія сарматызма, якая грунтавалася на міфе аб паходжанні шляхты ад старажытных сарматаў. Многія антычныя аўтары, напрыклад Герадот, згадвалі аб непераможнасці сарматаў, якія ў V-ІV ст. да н. э. жылі ў Паўночным Прычарнамор’і. У ХVІ ст. было створана паданне аб ваенным паходзе сарматаў на будучыя тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Нашчадкі пацярпелых паразу славян і балтаў — сяляне, мяшчане і гандляры, нашчадкі сармацкіх заваёўнікаў — шляхта і магнаты. Гэта знайшло адбітак у культуры, мастацтве і побыце шляхты.

У гэты перыяд склаўся традыцыйны шляхецкі строй неад’емнай часткай якога былі жупан і кунтуш («пара»), якія дапаўняліся неабходным элементам — поясам. Іх сталі называць кунтушовымі ў сувязі з тым, што насілі іх звычайна на кунтушы — верхняй адзежы з разразнымі і спушчанымі рукавамі.

Паясы служылі сімвалам узроўню ўлады і багацця яго ўладальніка, суправаджалі чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях. Вякамі ў славянскай культуры паясам надавалі магічнае, абрадавае значэнне і ўпрыгожвалі сімвалічнымі дэкаратыўнымі арнаментамі, якія выконвалі ролю абярэгаў.

Кунтушовыя паясы — унікальны від ручнога ткацтва. Па-майстэрску выкананыя шэдэўры ткацтва ствараліся ў перыяд з сярэдзіны XVIII да першай паловы XIX ст. на мануфактурах Усходняй Еўропы, самай вядомай з якіх была Слуцкая.

Развіты мастацкі густ, прыроднае адчуванне колеру, своеасаблівая вытанчаная арнаментыка, кампазіцыйная гармонія кунтушовых паясоў ставяць іх у адзін шэраг з самымі высокімі дасягненнямі сусветнай мастацкай культуры.

Узорнымі лічылі вырабы майстроў з Асманскай імперыі, Персіі, Ірана, Кітая. Прывазныя паясы былі рэдкія і дарагія, таму ўзнікла неабходнасць стварэння мясцовых мануфактур («персіярань»). Найбольш вядомай у Рэчы Паспалітай была мануфактура графаў Патоцкіх у Станіславе (цяпер г. Івана-Франкоўск, Украіна). У радавым уладанні князёў Радзівілаў — Нясвіжы — таксама выраблялі «перскія» ці «стамбульскія» паясы па ўсходніх узорах. Вядома, што ўжо ў XVII ст. у Слуцку рамеснікі стваралі розныя тканыя вырабы. Высокі ўзровень майстэрства беларускіх ткачоў у Слуцку стаў галоўным довадам для князя Міхаіла Казіміра Радзівіла пры выбары асноўнага месца вытворчасці паясоў. У 1758 годзе ён запрасіў са Станіслава ткача Яна Маджарскага /армяніна Аванеса Маджаранца 17../?/ — 1800 або 1801/. Майстар перанёс у Рэч Паспалітую ўсходнюю традыцыю вырабу шаўковых паясоў і навучыў свайму майстэрству мясцовых ткачоў. У залежнасці ад колькасці металізаваных залотных або срэбных нітак паясы дзяліліся на літыя, напаўлітыя і простыя шаўковыя. Упрыгожваліся паясы раслінным або геаметрычным арнаментам. На аблямоўцы змяшчалі ткацкую марку з вытканым імем майстра або месцам вытворчасці.

Яшчэ ў перыяд росквіту вытворчасці кунтушовых паясоў з’явіліся фабрыкі, якія выпускалі паясы па ўзоры, распрацаваным у Слуцку. На тэрыторыі сучаснай Беларусі — гэта мануфактуры ў Гродне, Карэлічах, Слоніме, Ружанах; у Польшчы — у Ліпкаве, Кабылках (пад Варшавай), Кракаве, Гданьску; на Украіне — у мястэчках Корэц, Алеска, гарадах Бучач, Львоў. У Ліоне (Францыя) выраблялі паясы як з традыцыйнай слуцкай, так і з арнаментыкай, распрацаванай французскімі мастакамі.

Пасля канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і далучэння этнічных зямель Беларусі да Расійскай імперыі асартымент ткацкіх мануфактур скарачаецца. Пасля паўстання 1831 года, падаўленага царскім урадам, традыцыйны касцюм шляхты быў забаронены — выходзіць з ужывання і кунтушовы пояс.

У ХІХ — пачатку ХХ стст. з прыходам еўрапейскай моды шаўковыя паясы пападаюць у дзяржаўныя і прыватныя калекцыі, з сямейных збораў перадаюцца ў касцёлы, дзе выкарыстоўваюцца для аздаблення літургічнага аблачэння каталіцкага святара.

На сёння ў музейных зборах Беларусі захавалася не больш за 10-15 цэлых кунтушовых паясоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Залататканая адзнака годнасці» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.