3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Я спазнаў шчасце, я ведаю, як мне жыць!

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт. — вс.: c 10:00 до 20:00
Жанр Литературно-документальная выставка, Тематическая выставка

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (14 красавіка 1920 г., в. Страшава, Беластоцкае ваяводства Польшчы — 14 ліпеня 1992 г., Гродна) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, Заслужаны работнік культуры БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1934 г. скончыў сямігадовую школу ў Гарадку. У 1938–1939 гг. прайшоў навучанне на прыватных курсах імя Нацыянальнай адукацыйнай камісіі па праграме гімназіі ў Вільне.

Дзяцінства і юнацтва Аляксея Карпюка праходзілі ў атмасферы заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Удзельнічаў у камсамольскім падполлі. За спробу ўцячы ў СССР 14-гадовым хлапчуком трапіў у польскую турму. «Вярнуўся я ў Страшава героем. Падпольшчыкі цяпер мяне адразу прынялі ў камсамол», — узгадваў пісьменнік пазней.

У 1939–1941 гг. вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы. Вялікая Айчынная вайна абрынулася раптоўна. Аляксей Карпюк апынуўся на акупіраванай тэрыторыі. Калі пачалі з'яўляцца партызанскія групы, становіцца партызанскім сувязным, уваходзіць у склад падпольнай дыверсійнай групы.

У канцы 1942 г. падчас дыверсіі на чыгунцы пад Ваўкавыскам быў арыштаваны. Спачатку знаходзіўся ў турме ў Беластоку, потым быў адпраўлены ў лагер смерці Штутгоф. Увосень 1943 г. цудам уцёк з лагера і зноў уключыўся ў партызанскую барацьбу. У 1944 г. арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад імя Кастуся Каліноўскага. З войскамі савецкай арміі дайшоў да Берліна. Двойчы быў паранены.

Пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута (1947–1949) займаўся настаўніцкай, выкладчыцкай і журналісцкай працай. На кожнай пасадзе А.Н.Карпюк вызначаўся прынцыповасцю, няўрымслівай ініцыятыўнасцю, неабыякавасцю да хлусні.

«На працягу свайго жыцця, — пісаў А. Н. Карпюк, — я змяніў шмат прафесій, і з усіх найбольшае задавальненне дае мне пісанне. Яно мяне захапіла цалкам, пісанне стала маім лёсам. Я знайшоў спосаб, як найбольш быць карысным людзям. Я спазнаў шчасце, я ведаю, як мне жыць!» У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Неўзабаве быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Пэўны час (1965–1972, 1978–1992 гг.) А. Н. Карпюк узначальваў Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пры жыцці пісьменніка былі выдадзены найлепшыя яго творы: «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Вершалінскі рай» (1974), «Свежая рыба» (1978), «Сучасны канфлікт» (1985), «Карані» (1988 г.) і інш. Асноўная тэматыка творчасці пісьменніка — жыццё Заходняй Беларусі, падзеі вайны, маральна-этычныя праблемы.

У канцы 1980-х гадоў браў актыўны ўдзел у працэсах дэмакратызацыі грамадства. Апублікаваў шэраг публіцыстычных артыкулаў з трактоўкай падзей уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, далёкай ад афіцыйнай пафаснай ацэнкі. У сувязі з гэтым зноў аднавіліся нападкі на пісьменніка з боку бюрактарычных колаў. Пасля ілжывай інфармацыі аб ім у часопісе «Политический собеседник» (№ 10, 1990 г.) пісьменнік падаў у суд, выйграў працэс і 5 красавіка 1991 г. выйшаў з партыі, матывуючы гэта тым, што «разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя… прыдуманыя бюракратамі ў кабінетах». Партыйны білет пісьменнік пакінуў сабе «на памяць аб летуценьнях сваёй маладосці».

З ліпеня 1977 г. па жнівень 1981 г. А. Н. Карпюк узначальваў Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродне. У распараджэнне музея быў перададзены ансамбль былога базыльянскага манастыра, у якім на той момант мясцілася таварыства ДАСААФ. Пачалася рэстаўрацыя занядбанага ансамбля. Праведзеныя ў 1980 г. перад рэстаўрацыйнымі працамі археалагічныя даследаванні выявілі на тэрыторыі манастыра рэшткі Прачысценскай царквы — помніка Гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст. Гэта стала сапраўдным адкрыццём беларускай археалогіі ХХ ст.

А. Н. Карпюк наладзіў кантакты з Рускай Праваслаўнай Царквой. У 1979 г. па яго ініцыятыве адбылася сустрэча з Мітрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам і наведванне Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы, тагачаснага філіяла музея.

Адным з прыярытэтных кірункаў сваёй працы на пасадзе дырэктара музея А. Н. Карпюк лічыў прафесійную падрыхтоўку маладога калектыву. Было наладжана цеснае супрацоўніцтва з Музеем старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук БССР. Абодва музеі праводзілі сумесныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі з мэтай пошуку і зберажэння помнікаў культуры. У 1979 г. А. Н. Карпюк усталяваў кантакты з Дзяржаўным музеем атэізму і гісторыі рэлігіі ў Ленінградзе, дзе маладыя гродзенскія музейныя супрацоўнікі праходзілі штогадовыя стажыроўкі, назапашвалі вопыт, удзельнічалі ў канферэнцыях і семінарах.

А. Н. Карпюк за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і II ступені, медалямі, ганаровым польскім ордэнам «Virtuti Militari».

Яго ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры знайшоў дзяржаўную ацэнку ў высокім званні Заслужанага работніка культуры БССР (1980 г.) і званні лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Саюза пісьменнікаў БССР. Мiжнародны бiяграфiчны цэнтр у Кембрыджы надаў А. Н. Карпюку званне «Лепшы чалавек года» за 1992 г.

Сапраўдны беларускі інтэлігент, патрыёт сваёй краіны, крыштальна праўдзівы, уважлівы да ўсіх праяў жыцця, сумленны ў адносінах да выконваемай працы, верны ўласным ідэалам, якія часам не супадалі з афіцыйнымі кабінетнымі фарматамі — такім быў і застаецца ў нашай памяці А. Н. Карпюк.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Я спазнаў шчасце, я ведаю, як мне жыць!» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.