3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дэталі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет - бесплатно

4 сакавіка 2015 года у 17.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі».

Валерый Песін з’яўляецца адным з легендарных прадстаўнікоў жывапісцаў-нонканфармістаў Беларусі 1980 – 1990-х гадоў. Разам з тым ён знаходзіцца ў шэрагу адных з самых запатрабаваных за мяжой беларускіх мастакоў сучаснасці. На працягу многіх гадоў работы Валерыя Песіна дэманструюць вядомыя галерэі Масквы, яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях найбуйнейшых расійскіх калекцыянераў.

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў – гэта магчымасць для беларускага гледача пазнаёміцца ​​з творчасцю беларускага мастака, які жыве і працуе ў Маскве.

У экспазіцыю ўвайшлі карціны, якія Валерый Песін аб’яднаў у серыю «Дэталі». Першая частка гэтага праекта дэманстравалася ў 2011 годзе ў галерэі «Ў». Дэталі – не пейзаж, не нацюрморт і не сюжэт. Гэта амаль абстрактныя па форме карціны, у якіх адгадваюцца элементы прыроднага свету і якія аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам. Пры гэтым вырашальнае значэнне маюць эстэтычныя, дэкаратыўныя ўласцівасці карцін, роля якіх – ствараць настрой, эмацыйную вібрацыю, якая ўзнікае ў выніку разнастайнага спалучэння фармальных якасцяў – колеру, фактур, тэхнік, а таксама супрацьпастаўлення карцін і іх узаемадзеяння.

У экспазіцыі будуць прадстаўлена каля 40 твораў жывапісу і графікі, напісаныя ў асаблівай мастацкай манеры, уласцівай Валерыю Песіну, у якой паказваюцца найбольш відавочныя, змястоўна-фаpмальные рысы, якія адрозніваюць яго творчую індывідуальнасць. Работам мастака ўласцівая некаторая апавядальная недаказанасць, якая пакiдае гледачу магчымасць дапоўніць аўтарскае пасланне, прыдумаць уласную гісторыю і інтэрпрэтацыю убачанага. У гэтым заключаецца інтэрактыўны складнік праекта.

У нестандартнай падачы візуальнага матэрыялу выяўляецца індывідуальнае бачанне аўтарам навакольнага свету, успрыманне, якое трансфармуюцца асаблівым спосабам, знаходзіць увасабленне ў мастацкіх вобразах, якія адлюстроўваюць сутнасць знешніх праяў.

Кошт уваходнага квітка ў ЦСМ:
Агульны на экспазіцыю – 30 000 руб.;
Студэнты і члены Творчых саюзаў (пры наяўнасці пасведчання) – 20 000 руб.;
Вучні і пенсіянеры (пры наяўнасці пасведчання) – 15 000 руб.;
Наведванне экспазіцыі і мерапрыемств на 1 паверсе (серада, кінаклуб Blow Up) – 15 000 руб.;
Дзеці да 5 год – бясплатна.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дэталі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.