3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

З любоўю да тэатра

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 18:00; вс.: выходной
Жанр Тематическая выставка

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ЗАПРАШАЕ з 25.02.2015 па 10.03.2015 на выстаўку “ З любоўю да тэатра”  да юбілею народнай артысткі Беларусі Клебановіч Вольгі Міхайлаўны.

Вольга Міхайлаўна Клебановіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР /1986/, народная артыстка Рэспублікі Беларусь /1995/. У 1966 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “артыстка драматычнага тэатра і кіно” /курс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі У.А.Маланкіна/. З 1967 працуе ў Нацыянальным акадэмічным
драматычным тэатры імя М.Горкага. Яе творчасць адметная глыбокай унутранай распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. З выкананнем ролі Фінеі (“Дурнічка” Лопе дэ Вегі) распачала галерэю вобразаў дасціпных, вясёлых, непасрэдных, гарэзлівых, грацыёзных, дзёрзкіх, хітраватых, вынаходлівых персанажаў, якія выконвала лёгка, імправізыцыйна.
Вядома як стваральніца рознапланавых сцэнічных вобразаў у рускай класічнай драматургіі: Параша (“Гарачае сэрца” А.Астроўскага), Ксенія і Васіліса (“Ягор Булычоў і іншыя” і “На дне” М.Горкага), Дуняша і Вольга (“Вішнёвы сад” і “Тры сястры” А.Чэхава). Добра адчувае беларускі нацыянальны характар, стварае глыбока драматычны шматгранны вобраз беларускай сялянкі, паказвае эвалюцыю яе характару: Жанчына (“Вяртанне ў Хатынь” паводле А.Адамовіча), Марыля (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы. Вяршыняй творчасці Клебановіч стала роля Сцепаніды (“Знак бяды” паводле В.Быкава).
Узнагароджана медалём “За працоўную славу” /1971/, вышэйшым прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Хрустальная Паўлінка” /2003/, Медалём Францыска Скарыны /2005/, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь /2010/.

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, афішы, праграмы спектакляў, у якіх выконвае галоўныя ролі Вольга Клебановіч.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «З любоўю да тэатра» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.