3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Пейзажы Беларусі

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Фото

17 лютага 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаработ Віктара Суглоба «Пейзажы Беларусі».

Віктар Суглоб прафесійна звязаны з фатаграфіяй больш за 40 гадоў. Выстаўка «Пейзажы Беларусi» – гэта новая якасная прыступка ў яго творчасці. Экспазіцыя прадстаўляе ўвазе аматараў мастацтва найлепшыя творы майстра.

У сваёй творчасці мастак надае перавагу пейзажам і гарадскім краявідам, а таксама студыйным нацюрмортам. Пейзаж у працах Віктара Суглоба не проста існуе сам па сабе, ён ачалавечаны. Для фотаработ аўтара характэрныя скрупулёзны рэалізм малюнка, дбайная праца над дэталямі, строгасць і складнасць кампазіцыі.

Пастаянна займаючыся мастацкай фатаграфіяй, Віктар Суглоб сабраў вялікую калекцыю фотаапаратаў, частку якой можна ўбачыць у Музеі гісторыі горада Мінска. На аснове гэтага збору было падрыхтавана унікальнае выданне «1200 фотаапаратаў з СССР», у якім Віктар Пятровіч выступіў у якасці аднаго з аўтараў.

Ужо некалькі гадоў фатограф з’яўляецца сябрам фотаклуба «Мінск», а таксама Аб'яднання (Творчага саюза) «Фотамастацтва». Творы фотамастака выстаўляліся ў шматлікіх гарадах Беларусі, а таксама ў Расіі, Літве і Катары.

Уваход на выстаўку Віктара Суглоба «Пейзажы Беларусi» з 18 лютага платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі . Экспазіцыя будзе доўжыцца ў галерэі да канца сакавіка.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Пейзажы Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.