3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Blues

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

13 лютага 2015 года ў 17.00 пад гукі жывой музыкі ў выкананні Юрыя Несцярэнкі і групы «White Night Blues» у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрыецца выстава мастацкага тэкстылю Марыі Барысенка «BLUES».

Музыка, як з’ява, якая не мае межаў і не падуладна часу – адначасова і дэмакратычны, і элітарны, і найбольш абстрактны з відаў мастацтва – з‘яўляецца бясконцай крыніцай натхнення для маладога аўтара.
Прадстаўленая на выставе серыя прац – гэта чарговая спроба Марыі Барысенка знайсці ўласнае пластычнае выражэнне музыкі і эмоцый, якія ўзнікаюць пад яе ўплывам. Эмацыянальнае напружанне і сіла ўздзеяння твораў узмацняюцца ўжываннем нетрадыцыйных матэрыялаў. Выкарыстоўваючы светадыёдную падсветку і іншыя нетрадыцыйныя матэрыялы – фальгу, дрот, аўтар павышае візуальны эфект, ад якога змяняецца ўспрыманне прасторы – здаецца, творы нібы вісяць у паветры. Тым больш, што частка прац дэманструецца ў цемры. 

Выстава «BLUES» – гэта ўжо трэці праект Марыі Барысенка на музычную тэму і своеасаблівы працяг серыі з дзвюх папярэдніх выстаў эксперыментальнага тэкстылю «JAZZ» і «BEATLES forever!», што былі раней з поспехам праэкспанаваны ў галерэі. У межах выставы будуць трансліравацца фільмы з унікальнага праекту Марціна Скарсэзэ «Блюз» – адной з самых уражлівых дакументальных серый апошніх дзесяцігоддзяў ХХ ст.

Марыя Барысенка – у былым выпускніца, а ў цяперашні час выкладчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Час не стаіць і не чакае ...» у намінацыі «Тканіны. Габелен. Мадэліраванне». Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх, міжнародных і замежных выстаў.

Працы маладой мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Венесуэлы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Blues» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.