3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава скульптуры Сяргея Аганава «XL»

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Скульптура
Стоимость входа

Свободный

12 лютага ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры Сяргея Аганава «XL».

Для назвы сваёй выставы Сяргей Аганаў невыпадкова выбраў некалькі загадкавую абрэвіятуру «XL». Як і ў шмат чым ў нашым жыцці, за гэтым, на першы погляд, адвольным спалучэннем лацінскіх літар схаваны больш за адзін змест. Адразу ў памяці ўзнікае павярхоўнае «утылітарнае» значэнне гэтай камбінацыі, як аднаго з памераў адзення. І толькі потым прыходзіць усведамленне і іншага, больш архаічнага, іх сэнсу: у рымскім пераліку спалучэнне «XL» азначае лічбу 40. Менавіта 40-годдзю, як сімвалічнаму этапу ў жыцці і відавочнай нагодзе для падсумавання пэўных вынікаў у творчасці, прымяркоўвае Сяргей Аганаў сваю персанальную выставу, што займае дзве залы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».

Сяргей Аганаў з’яўляецца яркім прадстаўніком таго пакалення, якое ўпэўнена сцвярджае сябе ў беларускай скульптуры на працягу апошніх пятнаццаці год. І хоць сферай цікаўнасці аўтара ў яго пластычных пошуках заўсёды з’яўлялася скульптура станковая, з лепшымі ўзорамі якой аматарам пластычнага мастацтва дагэтуль можна было пазнаёміцца пераважна ў выставачных і музейных залах, праз сваю манументальную скульптуру «Войта» (кіраўніка магістрата, які трымае ключ ад горада і каралеўскую грамату на наданне Мінску Магдэбургскага права), ўсталяваную ў 2014 годзе каля Мінскай ратушы, Сяргей Аганаў стаў знаёмы ці не амаль кожнаму жыхару Мінска. 

У мастацтве і псіхалогіі існуе паняцце «архетыпа» – першаснага вобразу, арыгінала агульначалавечых сімвалаў, пакладзеных ў аснову міфаў, фальклора і самой культуры ў цэлым. З’яўляючыся часткай культуры грамадства, архетыпы – гэта першаўзоры чалавечай душы і свядомасці, якія пераходзяць з пакалення ў пакаленне не ў апошнюю чаргу і праз творы мастацтва. У сваіх, выразных па сілуэту і пластыцы, кампазіцыях Аганаў выступае як даследчык глыбінных уяўленняў чалавецтва аб чароўным і зямным. Таксама відавочна цікаўнасць мастака да гістарычнай спадчыны Беларусі. Сам скульптар так распавядае аб сваёй творчасці на этапе «XL»: «Я дагэтуль нешта шукаю. І не думаю, што дасягнуў дасканаласці. Мае інспірацыі – раманска-гатычная скульптура, перакладаю яе на сучасную мову. Люблю прапорцыі гэтых стыляў, наіўнасць вобразаў». 

На выставе гледачам будуць прапанаваны і сюжэты, якія апавядаюць пра падзеі і герояў мінулых эпох, якія нібы сышлі са старонак летапісаў, і незвычайныя персанажы, якія выклікаюць у памяці даўно прачытаныя казкі і міфы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава скульптуры Сяргея Аганава «XL»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.