3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вікінгі і Балты: Паўночная Сага

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: с 11:00 до 19.00
Жанр Военная тематика, Выставка костюмов, Декоративно-прикладное искусство, Одежда, Оружие, Тематическая выставка
Стоимость входа

взрослые - 30 000 руб.,
школьники - 15 000 руб.

З 7 лютага па 12 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з'езда РСДРП» пачне працу выстава «Вікінгі і Балты: Паўночная Сага».

Вікінгі (дат. Vikinger, швед. Vikingar, нарв. Vikingene) – раннясярэднявечныя скандынаўскія мараходы, якія ў VIII-XI стагоддзях рабілі марскія паходы ад Вінланда да Біярміі і ад Каспія да Паўночнай Афрыкі. У асноўнай масе гэта былі свабодныя сяляне, што жылі на тэрыторыі сучасных Швецыі, Даніі і Нарвегіі і якіх штурхала за межы родных краін перанасяленне. Па рэлігіі - у пераважнай большасці язычнікі.

Шведскія вікінгі і вікінгі з узбярэжжа Балтыкі, як правіла, падарожнічалі на ўсход і фігуравалі ў старажытнарускіх і візантыйскіх крыніцах пад імем варагаў. Часта яны наймаліся на ваенную службу да шматлікіх князёў, за ваенны прафесіяналізм вельмі цаніліся, многія з іх узначальвалі дружыны, станавіліся князямі. Варагам быў і першы князь Полацкай зямлі Рагвалод, заснавальнік першай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі, бацька Рагнеды.

На выставе будуць прадстаўлены прадметы, якія характарызуюць так званую Эпоху вікінгаў (ранняе Сярэднявечча, VIII-XI стагоддзі), воінаў поўначы іх гісторыю і традыцыю, культуру нарманаў, а таксама балцкага насельніцтва ўзбярэжжа Балтыйскага мора (ліваў, куршаў, латгалаў).

Акрамя розных упрыгожванняў (шыйныя грыўны, фібулы, бранзалеты і г.д.), рэканструкцыі зброі (мячы, дзіды, шлемы, шчыты, нажы, баявыя сякеры і т.п.), адзення і побыту вікінгаў, касцюмаў балтыйскіх плямёнаў, будуць экспанавацца археалагічныя артэфакты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод іншага – рунічныя надпісы на костках, наканечнікі стрэл, фібулы, касцяныя грабяні і г.д.
Паралельна будзе праходзіць выстава работ фатографа Вольгі Тарасевіч "Позірк праз стагоддзі".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
10 февраля 2015 в 19:28

выставка мне не понравилаь Зал маленький штук шесть костюмов мечи,ЧЕЛОВЕЧЕСКИЕ кости.Еще там можно посмотреть мутьтик про Астерикса и Обеликса и викингов.

11 февраля 2015 в 12:16

"ЧЕЛОВЕЧЕСКИЕ кости"!!!! надо сходить!

18 февраля 2015 в 22:28

Ходила с внуком ему 7 лет. В восторге и он и я.

03 марта 2015 в 17:26

Выставка неплохая, но конечно хотелось бы побольше экспонатов.
В отличии от музея очень много репродукции (из оригинального только 2 небольших стенда) считаю это небольшим минусом.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вікінгі і Балты: Паўночная Сага» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.