3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Jak Najdalej od ludzi

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 
пры падтрымцы Wales Arts International прадстаўляюць
фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія)

«JAK NAJDALEJ OD LUDZI»

Аб праекце

У 1945г. мой дзед і ягоны брат збеглі з лагеру для ваеннапалонных, што месціўся ў г. Калуга (Расія). Яны прайшлі 2200 кіламетраў, каб вярнуцца дадому.

Ісці яны маглі толькі ўначы, бо былі ўцекачамі, і пазбягалі любога кантакту з людзьмі. Яны спалі па чарзе, хаваючыся ў самым гушчары лесу, клапаціліся адно аб адным – перабінтоўвалі раны. Харчаваліся ягадамі, грыбамі і часам, скрадзенай капустай. Ім давялося перажыць неверагодныя цяжкасці і выпрабаванні.

Аднак іх мэтанакіраванасць і братэрская сувязь падтрымлівалі іх жывымі і прымушалі ісці наперад.

Праз тры месяцы ў лістападзе 1945г. яны сустрэліся са сваёй сям’ёй у Вроцлаве (Польша). 

Летам 2013г. я паўтарыў іх эпічны паход і задакументаваў яго з пункту гледжання ўцекача – застаючыся паводдаль ад людзей. Я стаяў там, дзе калісь стаялі яны, шукаючы знакаў іх прысутасці. Крочачы днямі ў цішы, я адчуваў, як краявід вітаў і ахінаў мяне, быццам даючы магчымасць зазірнуць у мінулае, і часам мне здавалася, што мой дзед і ягоны брат крочылі поруч са мной.

Мая вандроўка пачалася ў Калузе, праз Беларусь, Літв11у і скончылася ў Вроцлаве, дзе асеў мой дзед Анатоль і пражыў да 92 год. Ягоны брат Віктар памёр у верасні 2014г. Менавіта ягоны дзённік дапамог мне аднавіць іхні шлях з лагеру дадому. 

Міхал Іваноўскі нарадзіўся ў Польшы, жыве і працуе ў Кардыфе (Уэльс), выкладае фатаграфію ў фотаагенцтве Ffotogallery (Кардыф). Іваноўскі вывучаў дакументальную фатаграфію ва ўніверсітэце Уэльса (Нюьпарт). У сваіх працах Міхал Іваноўскі даследуе сувязь паміж краявідам і памяццю, адзначаючы маўклівае мінанне іншых нязначных асоб і гісторый. У 2009г. ён стаў пераможцам конкурса «Emerging Photography», арганізаванага выдавецтвам «The Magenta Foundation», а таксама атрымаў заахвочвальную прэмію ў конкурсе «Px3 Prix De Photographie» (Парыж). За праекты Clear Of People (JAK NAJDALEJ OD LUDZI) і Fairy Fort (Чароўныя месцы) атрымаў гранты ад Arts Council of Wales і Wales Arts International Grant. У 2012г. быў у арт-рэзідэнцыі г. Каўнаса (пры падтрымцы Міністэрства культуры Літвы).

15 лютага а 16.00 гадзіне адбудзецца сустрэча з аўтарам праекта. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Jak Najdalej od ludzi» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.