Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем+2»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Керамика, Текстиль
Стоимость входа

30 000 руб.

3 лютага 2015 года а 18 гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю і керамікі «СЕМ+2».

У экспазіцыі выстаўкі «СЕМ+2» будуць прадстаўлены работы вядомых творцаў – членаў Беларускага саюза мастакоў – Наталлі Сухаверхавай, Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі, Алены Обадавай, Вольгі Рэднікінай, Алены Сергеевай, Марыі Барысенкі, Тамары Васюк і Наталлі Яўглеўскай.

Канцэпцыя выстаўкі пабудавана на падмурку аптымістычнага погляда на жыццё і імкненні наблізіцца да сутнасці прыгажосці. Негледзячы на тое, што ўсе аўтары працуюць у адрозненых адзін ад аднаго напрамках мастацкага тэкстылю і керамікі, іх погляды на сучаснае мастацтва аб'ядноўвае агульная ідэя гармоніі навакольнага Сусвету. Пры ўсей разнастайнасці тэм і вобразаў кожны твор экспазіцыі звязаны з адвечнымі уяўленнямі Дабра і Прыгажосці, Памяці і Кахання, Мінулага і Сучаснасці.

Работы, падрыхтаваныя да выстаўкі «СЕМ+2», створаны мастакамі на выснове традыцыйнай культуры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з выкарыстаннем аўтарскіх мастацка-стылістычных і тэхналагічных прыёмаў, а таксама разнастайных як традыцыйных, так і нетрадыцыйных матэрыялаў: воўна, бавоўна, лён, метаніт, сізаль, сінтэтыка, гліна, шкло, палівы, надпаліўнае золата і іншыя.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы