3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу польскага мастака Анджэя Струмілы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт.—пт.: с 11:00 до 19:00; сб.—вс.: с 10:00 до 18:00
Жанр Живопись

5 лютага 2015 года а 17-ай гадзіне ў центральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс», якая арганізава пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску — даўняга партнёра нашага музея па навукова-культуралагічных праектах. На вернісажы з польскага боку чакаюцца Надзвычайны і Паўнамоцны  Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка, Маршалак Падляскага ваяводства Мячыслаў Башко, дыректар Падляскага музея ў Беластоку Анджей Ляхоўскі, дырэктар музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі, кіраўнік Цэнтра сучаснага мастацтва і Галерэі А. Струміла ў Сувалках Ізабэла Мушчынка, дырэктар і супрацоўнікі Польскага інстытута ў Мінску. 

Анджэй Струміла — выбітная асоба ня толькі на польскім небасхіле, але і на сусветным. З’яўляючыся мастаком, ілюстратарам, фатографам, скульптарам, графікам, паэтам і вандроўнікам, ён таксама актыўны дзеяч у галіне развіцця культуры і аховы ландшафту паўночна-ўсходняй Польшчы. Вельмі важнае месца ў творчасці мастака займае выставачная дзейнасць, тэлевізійная і тэатральная сцэнаграфія, дызайнерская графіка, кніжная ілюстрацыя, эсэістыка і публіцыстыка. 

Анджэй Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд — на наваградскай зямлі. У маі 1945 года прыязджае ў Лодзь і пачынае навучанне ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў (пасля пераходзіць на факультэт жывапісу Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і ў 1950-м атрымлівае дыплом. Працуе ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве, адначасова ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Лодзі. 

У 1953 годзе яго, разам з дзесяццю іншымі мастакамі, накіроўваюць у Маскву для знаёмства з прынцыпамі функцыянавання і праграмай навучання студэнтаў у мясцовых мастацкіх школах. Пасля вяртання адмаўляецца ад педагагічнай працы ў вучэльні і асядае ў Піскай пушчы ў вёсцы Крыжы. Праз год адбылася яго першая аўтарская выстава — у Інстытуце выяўленчага мастацтва ў Пекіне (у рамках культурнага абмену). Падчас двухмесячнага знаходжання ў Кітаі ён захапляецца шматвяковымі традыцыямі культуры, рэлігіяй і філасофіяй Азіі і Усходу. 

У 1956 годзе пераязджае ў Варшаву, пачынае супрацоўніцтва з Польскім гандлёвым домам (для якога праектуе выставачныя павільёны) і, дзякуючы якому, у тыя цяжкія часы, можна было падарожнічаць па Еўропе і краінах Далёкага Усходу. У наступныя гады вандруе па Непале, Індыіі, Японіі, Тайландзе, ваенным В’етнаме, Манголіі, Кітаі, Сірыі, Турцыі, аб’язджае Сібір і Каўказ. Плёнам гэтых падарожжаў з’яўляюцца сотні рысункаў і тысячы фатаграфій, нататкі і трафеі ў выглядзе твораў мастацтва і прадметаў матэрыяльнай культуры. Шмат з прывезеных мастаком прадметаў папоўніла калекцыі польскіх музеяў — асабліва Музей Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, а таксама Этнаграфічнага музея ў Кракаве. 

У 1977–80 гадах Анджэй Струміла з’яўляецца прафесарам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва; адзін з ініцыятараў фонду захавання ландшафтных паркаў «Зялёныя лёгкія Польшчы». У 1982 годзе выйграе адкрыты конкурс на пасаду кіраўніка Graphic Presentation Unit Генеральнага сакратарыята ААН у Нью-Ёрку — дызайнерскай майстэрні, якая рэалізуе выданні для ААН, ЮНЕСКА, ФАО і ЮНІСЕФ. У Нью-Ёрку ён другі раз мае магчымасць супрацьпаставіць дзве рэчаіснасці — на гэты раз, досведу з падарожжаў па Азіі са светам Захаду, светам канцэнтрацыі капіталу, дасканалай арганізацыі і неабмежаванага спажывання. Пасля двух гадоў працы для ААН вяртаецца ў Варшаву і вырашае асесці ў вёсцы, на мяжы Польшчы і Літвы, блізка Вільні і месцаў, якія нагадваюць яму атмасферу дзяцінства. Ён набывае зямлю ў Мацьковай Рудзе над Чорнай Ханьчай, будуе дом, працуе на зямлі і гадуе коней. Працягвае інтэнсіўна працаваць — малюе, піша, праектуе выданні і сцэнаграфію; удзельнічае ў разнастайных дызайнерскіх і культурных ініцыятывах, з’яўляецца куратарам шматлікіх міжнародных пленэраў для скульптараў і мастакоў.

У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў (жывапісу, рысункаў, фатаграфіі) у Польшчы і за мяжой: у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Шчэціне, Лодзі, Катавіцах, Ольштыне, Эльблангу, Торуні, Плоцку, Радомі, Сувалках, Пекіне, Нью-Дэлі, Улан-Батар, Ханоі, Катманду, Токіа, Берліне, Брэмене, Антвэрпэне, Медыялане, Дысбургу, Празе, Братыславе, Маскве, Ленінградзе, Вільні, Коўне, Друскеніках, Шаўлях (Літва), Южна-Сахалінску, Нью-Ёрку, Мідвілі (ЗША), а таксама ўдзел ў велізарнай колькасці калектыўных выстаў. 

Анджэй Струміла з’яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг (у тым ліку папулярна-навуковых выданняў), томікаў паэзіі і альбомаў, аўтарам 4 тамоў ілюстраванай паэзіі. 

Мастак з’яўляецца членам Рады культуры і мастацтва пры Міністры культуры і мастацтва Польшчы, Савету фонда польскай культуры, Ваяводскай камісіі аховы прыроды ў Сувалках, Навуковай рады Вігерскага нацыянальнага парка, Рады Падляшскага музея ў Беластоку і Музея Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, Фонду Памежжа ў Сейнах, Капітулы Залатога Скіпетра польскай культуры, Мастацкай рады Саюза польскіх мастакоў-фатографаў.

Анджэй Струміла ўганароджаны многімі дзяржаўнымі адзнакамі і ўзнагародамі за творчыя дасягненні, распаўсюджванне польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць: Кавалерскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Афіцэрскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы, Камандорскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Bundesverdienstkreuz (1999), Залатым Медалём Gloria Artis (2005), двухразова ўзнагародай Міністра культуры і мастацтва, узнагародай Міністра замежных спраў, узнагародай Горада Варшава, узнагародай Маршалка Падляшскага ваяводства і званнямі: Ганаровы Грамадзянін Горада Сувалкі (2002), Ганаровы Амбасадар Культуры Падляшша (2009).

У снежні 2008 пачаў сваю дзейнасць Цэнтр сучаснага мастацтва — Галерэя Анджэя Струмілы ў Сувалках (Аддзел Акруговага музея), які акрамя сталай экспазіцыі твораў мастака арганізоўвае таксама часовыя выставы.

На выставе Анджэя Струмілы ў палацы Румянцавых і Паскевічаў экспануюцца творы жывапісу, якія належаць аўтару і Лешчынскім, а таксама са збораў Акруговага музея ў Сувалках. Экспазіцыя будзе разгорнута да 22 сакавіка 2015 года.

Тэлефоны для даведак: 
+375 23 270 33 40, +375 23 274 19 11 — музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
+375 17 200 63 78 — Польскі інстытут у Мінску

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава жывапісу польскага мастака Анджэя Струмілы» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.