3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Стары новы год у паштоўках

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 19:00; вс.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

15 000 руб.

З 14.01 запрашаем на выстаўку «Стары новы год у паштоўках», дзе сабраны навагоднія паштоўкі розных перыядаў з архіва Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, прыватнай калекцыі вядучага рэдактара гэтага тэатра Аксаны Дранковіч і жыхароў горада Мінска.

Паштоўка - неад'емная частка сапраўднага віншавання. Пачалася яе гісторыя ў старажытным Кітаі, дзе ўжо два тысячагоддзі назад у першы дзень пасля імпрэзы Новага года было прынята віншаваць карткамі чырвонага колеру. Гаспадар хаты вешаў мяшочак з карткамі поруч дзвярэй. На ім было напісана: «Выбачайце мяне за тое, што прыняць не змагу».

У сярэднявечнай Еўропе былі папулярныя гравюры і літаграфіі на тэмы Каляд. Пазней еўрапейцы сталі пасылаць адзін аднаму лісты з каляднымі і навагоднімі віншаваннямі, часам у іх нават малявалі ад рукі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Парыжы візітныя карткі можна лічыць правобразам віншавальных паштовак.

Аднак традыцыя абменьвацца навагоднімі паштоўкамі з'явілася значна пазней у Англіі. Арыгінальнае віншаванне – калядную паштоўку для блізкіх - прыдумаў сэр Генры Коўл у 1843 годзе. З гэтага эскіза ў Лондане была надрукавана першая партыя навагодніх паштовак з тысячы асобнікаў. І звычай віншаваць сваіх сяброў і блізкіх з Новым годам навагоднімі паштоўкамі пачаў сваё пераможнае шэсце па свеце. У афармленні выкарыстоўваліся традыцыйныя калядныя матывы: малюнкі Святога сямейства, галінак падуба, анёла, шатландскага вераса. Аднак для кожнай краіны гэта традыцыя паступова знаходзіла свае характэрныя нацыянальныя рысы.

У Беларусі Новы год заўсёды быў непарыўна звязаны з Калядамі, таму дарэвалюцыйныя мастакі малявалі на паштоўках традыцыйныя навагоднія пейзажы: заснежаныя лясы, запрэжаныя тройкі канёй і цэрквы.

У Расіі ангельская мода на навагоднія паштоўкі з'явілася тады, калі асабісты візіт кожнага сваяка стаў вельмі стомны. Першыя расійскія калядныя паштоўкі былі выпушчаны з дабрачыннай мэтай Пецярбургскім апякунскім камітэтам сясцёр Чырвонага Крыжа для атрымання дадатковых сродкаў на ўтрыманне лякарні і амбулаторыі. Традыцыйная тэматыка – малюнак немаўля Хрыста ў яслях ці анёла з зоркай, храмы і заснежаныя хаткі.

Пасля рэвалюцыі жыццё навагодняй паштоўкі на некаторы час спыніла сваё існаванне, бо стала знакам усяго буржуазнага, непатрэбнага савецкаму чалавеку.

Пасля аднаўлення навагодняй традыцыі на паштоўках у абавязковым парадку малявалі крамлёўскія зоркі. Гэтым падкрэслівалася, што наступ Новага года азначаецца боем курантаў, а не звонам царкоўных званоў. Навагодняя паштоўка стала сродкам прапаганды: падчас засваення космасу Дзед Мароз не ехаў на тройцы, а ляцеў на самалёце ці ракеце.

Але асаблівую ролю навагодняя паштоўка згуляла падчас Вялікай сусветнай вайны. На паштоўцы былі змешчаны малюнкі герояў, з якіх вынікала браць прыклад: Чапаеў, Шчорс інш. Такая паштоўка была выпушчана ў Маскве ў 1941 годзе.

Паштоўкі пасляваенных гадоў закранаюць сваёй прыгажосцю самыя патайныя струны душы. Таму не так важна, што намалявана на навагодняй паштоўцы. У чалавека, які ўзяў яе ў рукі, нараджаецца адчуванне свята, дзяцінства і цуду.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Стары новы год у паштоўках» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.