3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Радавод

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт. — пт.: c 11:00 до 19:00; сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Живопись

29 студзеня 2014 года у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля а 16 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу гомельскай мастачкі Святланы Наздрын-Платніцкай пад назвай «Радавод».

Святлана Наздрын-Платніцкая адносіцца да ліку тых мастакоў, чыя творчасць заўсёды выклікае цікавасць у гледача. Выпускніца Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава і Ўкраінскага паліграфічнага інстытута імя Івана Фёдарава, вось ужо на працягу 17 гадоў рэалізуе ў жывапісе сваё светаўспрыманне.

Знаходзячыся паміж рэальнымі і канцэптуальнымі пазіцыямі адлюстравання жыцця, яна шукае грані іх гарманічнага зліцця. Алегорыі і абагульненні мастачкі носяць светлы, лірычны характар, яе маляўнічая пластыка рухомая і разнастайная. Святочна-радаснае ўспрыманне жыцця як найвышэйшай каштоўнасці адчувальна праходзіць праз усе яе творы.

Лейтматывам твораў, якія прадстаўлены на сённяшняй выставе, з'яўляецца любоў аўтара да зямлі сваіх продкаў - Заходняга Палесся. У сваіх маляўнічых працах-навэлах мастачка дзеліцца з гледачом разважаннямі на гэтую тэму, радасцю і моцным духоўным імпульсам. І не толькі. 

Найцікавейшым дапаўненнем да мастацкіх твораў з'явяцца фотакопii ўнікальных дакументальных матэрыялаў з гiсторыi шляхецкіх родаў Наздрын-Платніцкіх, Вабiшчэвiчаў-Платніцкіх i Качаноўскiх, да якiх належаць бацькi мастачкi. Гэта стала магчымым дзякуючы шматгадовай працы даследчыка Е. Наздрын-Платніцкага. Адкуль мы? Хто нашы продкі? З такімі пытаннямі час ад часу мы звяртаемся да сябе... Радавод мастачкi, якi ўключае імены продкаў, пачынаецца з XVI стагоддзя...

Кантактныя тэлефоны: +375 23 274 19 11, +375 23 274 48 24

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Радавод» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.