3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы «Адкрываючы Беларусь»

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная
Жанр Презентация

25 студзеня 2015 года свой 60-гадовы юбілей будзе адзначаць акадэмік, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка.

З нагоды юбілею А.І. Лакоткі 26 студзеня а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне і прэзентацыя кніжнай выставы «Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы «Адкрываючы Беларусь». 

Аляксандр Іванавіч Лакотка – буйны вучоны ў галіне мастацтвазнаўства, у прыватнасці, гісторыі архітэктуры і народнага дойлідства, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця на яе аснове турыстычных рэкрэацыйных зон. Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 30 манаграфій.

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) у складзе аўтарскага калектыву за падрыхтоўку шматтомнай працы «Беларусы», прэмій Нацыянальнай акадэміі навук за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры» (1999) і за цыкл прац па развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь (2011).

Ва ўрачыстым пасяджэнні адбудуцца выступленні кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі, прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Вышэйшых навучальных устаноў, дырэктараў інстытутаў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, вучоных, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, гасцей.

У канцэртнай частцы праграмы прымуць удзел артысты хора «Акадэмія» (мастацкі кіраўнік Слабодчыкава Т.Г.), а таксама струннае трыо «Арко» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік Т.В. Дэйка).

Пад час мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выставы «Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы «Адкрываючы Беларусь…», падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, дэманстрацыя відэафільма «Прызванне – архітэктура». 

Выстава, прысвечаная навукова-даследчыцкай дзейнасці А.І. Лакоткі, знаёміць з асноўнымі публікацыямі вучонага, сярод якіх аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, вялікая колькасць навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, даклады, прадстаўленныя на міжнародных канферэнцыях. Сярод экспанатаў выставы і знакамітыя энцыклапедычныя выданні, у склад рэдкалегіі якіх ўваходзіў А.І. Лакотка.

Цікавым з'яўляецца позірк вучонага на сучасныя напрамкі развіцця архітэктуры і сувязі архітэктурнага авангарда з гістарычнымі момантамі развіцця грамадства, адносінамі чалавека да жыцця і прыроды з даўніх часоў да нашых дзён.

Матэрыялы выставы не толькі дэманструюць асноўныя вынікі творчага жыцця вучонага, але сапраўды дапамагаюць скласці архітэктурны партрэт нашай краіны праз гісторыка-культурную адметнасць асобных рэгіёнаў Беларусі, вялікіх гарадоў і малых мястэчак, праз помнікі народнага драўлянага дойлідства, сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій, унікальныя прыродна-культурныя беларускія ландшафты.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы «Адкрываючы Беларусь»» в Минске, место проведения выставки  - «Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.