3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

…І спее колас залаты

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00; вс.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

школьнікі – 6 000 руб.,
студэнты - 8 400 руб.
дарослыя – 12.000 руб.

Паэтычная спадчына Якуба Коласа з’яўляецца невычэрпнай крыніцай творчага натхнення як для літаратараў, так і для мастакоў. «Срэбразвонны ручэй» яго лірыкі шчыра захапляе і дазваляе свежым вокам убачыць хараство роднай прыроды, глыбока адчуць яе чары, яе вобразную шматзначнасць. Якуб Колас пакінуў нам безліч вершаў і шматлікія старонкі паэм з апісаннем мясцін роднага краю, дзе ён быў і паэтам, і мастаком слова адначасова. 

І сам яго незабыўны вобраз таленавітай і зычлівай асобы, якую атулялі любоўю і павагай самыя блізкія і родныя, не можа не стаць матэрыялам для мастацкіх прысвячэнняў Якубу Коласу, яго жонцы, дзецям. Гэта была сапраўдная і дастойная сям’я беларускага волата культуры, якая і зараз не губляе свайго высокага грамадскага прызначэння, мае працяг у дзецях, унуках і праўнуках. Такімі думкамі і пачуццямі напоўніла вядомая гродзенская мастачка Марына Эльяшэвіч сваю выстаўку ў музеі паэта, у гасцінным доме, дзе ён правёў апошнія гады свайго жыцця. Яна стварыла партрэтныя вобразы Якуба Коласа ў розныя перыяды яго жыцця, адлюстравала ў рысах твару натхнёнасць, волю і чалавекалюбства, што было характэрна для вялікага творцы. 

Яе захапілі таксама вобразы жонкі паэта Марыі Дзмітрыеўны, трох сыноў Данііла, Юрыя і Міхаіла, якія заўсёды былі для бацькі апорай і падтрымкай. Упершыню ў беларускім мастацтве гэтыя вобразы створаны ў непаўторнай тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу го хуа, якой дасканала валодае Марына Эльяшэвіч і ўжо не першы год яе паспяхова прапагандуе на сваіх шматлікіх выставах і майстар-класах у Беларусі ў кантэксце сучаснага міжнароднага дыялога культур. Гэта тэхніка пры дапамозе кітайскай тушы і мінеральных фарбаў на рысавай паперы дазваляе перадаць самае хуткае вобразнае імгненне, пакінуць упэўненым рухам пэндзля самае галоўнае і выразнае. У гэтым заключаецца сакрэт майстэрства Марыны, і яна не перастае яго удасканальваць, дзякуючы правядзенню сваіх шматлікіх выстаў з важнай і творчай тэматыкай. 

У сваім беларуска-ўсходнім стылі мастачка паспрабавала перадаць матывы роднай зямлі, навеяныя паэтычнымі радкамі Якуба Коласа. Як і ў паэзіі, так і ў мастацтве Марыны прыродныя з’явы адлюстроўваюцца трапна і лаканічна, на адным дыханні, у адно крананне пэндзля. І кожная пляма тушы на паперы раптам ажывае і пераўтвараецца ў вобразныя адбіткі раслін, дрэў, паветранай і воднай стыхіі. У творчым дуэце з Марынай Эльяшэвіч выступае і вядомы кітайскі майстар каліграфіі, сакратар пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Сунь Хунчжы. Яму належаць усе метафарычныя подпісы ў раскаваным стылі «цхао шу (свабодны рух рукі) на творах Марыны. Такі творчы эксперымент у нашым мастацтве, калі яднаюцца намаганні беларускага і кітайскага аўтараў, мы перажываем ўпершыню. Гэта – сумесны творчы падарунак ў гонар памяці вялікага паэта, творчасць якога і сам гасцінны дом яго сям’і былі шчыра адчыненыя для ўсяго мірнага і культурнага свету. Цяпер гэтыя сяброўскія і добразычлівыя адносіны становяцца як ніколі раней актуальнымі і жыццесцвярджальнымі. Выстава падрыхтавана да 55–годдзя стварэння музея. Яна, спадзяемся, пашырыць нашы ўяўленні пра багацце і разнастайнасць паэтычнай спадчыны Якуба Коласа. Экспанаваныя творы будуць перададзены ў дар музею з пажаданнямі яму далейшай плённай дзейнасці.      

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «…І спее колас залаты» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.