3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Georgian Video Art

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 11:00 до 22:00; сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Видео
Жанр Лекция

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і часопіс пра беларускае сучаснае мастацтва ARTAKTIVIST (artaktivist.org) запрашае на серыю размоваў і лекцыяў у межах выставы Georgian Video Art.

Першая лекцыя і размова адбудзецца з куратарамі выставы і часткай заснавальнікаў архіўнага праекта videoimage.ge Алексіем Саселія, Галактыёнам Ерыставі, Гіо Спандэрашвілі. Куратары раскажуць пра ідэю стварэння архіву грузінскага відэаарта, пра асобныя адабраныя відэаарт праекты, якія адлюстроўваюць і аналізуюць грузінскую сітуацыю, дэманструюць розныя візуальныя перспектывы рэальнасці і дазваляюць стаць сведкамі/назіральнікамі пост-савецкага культурнага жыцця Грузіі.

Спецыяльная серыя сустрэч прызначаная для таго, каб распачаць размову пра гісторыю беларускага відэаарту і ролю медыі відэа ў практыках беларускіх сучасных мастакоў. Нажаль, відэа як мастацкі сродак і відэаарт дагэтуль з’яўляюцца не вельмі распаўсюджанымі і папулярнымі як мастацкая практыка (адсутнічаюць падрыхтоўчыя курсы ў Акадэміі мастацтваў; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва не мае ніводнай відэа працы ў сваёй калекцыі; нізкая колькасць мастакоў, якія выкарыстоўваюць відэа як асноўны сродак сваёй працы). Тры мерапрыемствы дапамогуць зірнуць на відэаарт з трох розных перспектываў: архіўнай, даследчыцкай і мастацкай. Юры Ігруша, кінапрадзюсэр і захавальнік адной з самых буйных прыватных калекцыяў відэаарту і відэа-дакументацыяў мастацкай сцэны 1980 – 1990-х гг. раскажа пра свой вопыт удзелу ў мастацкім жыцці (здымаў знакамітыя перформансы І. Кашкурэвіча і Л. Русавай, Усесаюзны сэмінар па неафіцыйным мастацтве «Сьвята мастацтва. Нарва-88» і т.д.) і пакажа працы беларускіх мастакоў са сваёй калекцыі. Лекцыя-перформанс «Магчымасці выказвання: беларускі відэаарт часоў Перабудовы» даследчыцы і фатографа Маргарыты Кірылкінай будзе тычыцца тэарытычнага аналізу ролі і мастацкіх асаблівасцяў відэаарта на Беларусі ў 1990-я гады ў кантэксце сацыяльна-палітычнага развіцця краіны. Публічная размова з мастачкай Вольгай Маслоўскай (група «Бергамот», bergamot.in) будзе весціся вакол відэа прац групы Бергамот і ролі відэа ў дакументацыі перформансаў групы. Бергамот удзельнічаў у першым фестывалі відэаарту і эксперыментальнага кіно “Праекцыі” (2000) і мае вялікі вопыт удзелу ў выставах па ўсёй Еўропе.

Расклад мерапрыемстваў:

24 студзеня 16:00 – Лекцыя і публічная размова з куратарамі выставы Georgian Video ArtАлексіем Саселія, Галактыёнам Ерыставі, Гіо Спандэрашвілі.

29 студзеня 19:00 – Публічная размова з Юрыем Ігрушам і паказ фрагментаў відэа працаў беларускіх мастакоў і архіўных матэрыялаў мастацкага жыцця 1980 – 1990-х.

31 студзеня 16:00 – Лекцыя-перформанс «Магчымасці выказвання: беларускі відэаарт часоў Перабудовы» Маргарыты Кірылкінай.

31 студзеня 17:00 – Публічная размова з мастачкай Вольгай Маслоўскай (група «Бергамот»).

Мадэратар мерапрыемстваў: Аляксей Барысёнак (рэдактар artaktivist.org, куратар).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Georgian Video Art» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.