3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Анёльскім шляхам да Хрыста

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт. — вс.: c 10:00 до 20:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

школьнікі - 10 000 руб.
навучэнцы, студэнты - 12 000 руб.
іншыя катэгорыі наведвальнікаў - 20 000 руб.

20 снежня у Малой выставачнай зале Музея гісторыі рэлігіі адкрылася выстаўка «Анёльскім шляхам да Хрыста», прымеркаваная да свята Раства Хрыстова, у цэнтры ўвагі якой роля анёлаў у гэтай надзвычайнай падзеі.

Божае Нараджэнне, падзея найвышэйшая і надзвычайная, суправаджалася анёльскім услаўленнем нарадзіўшамуся Спасу. Анёл (стар.-грэч. «вястун, пасланец») — у аўраамічных рэлігіях дух ці істота, якая паведамляе волю Бога і валодае звышнатуральнымі магчымасцямі. Анёлы былі створаныя раней за бачны свет. Месца пражывання анёлаў  нябёсы (Быц.1.1, Быц.1.8). Анёльскае прызначэнне заключаецца ў служэнні Богу, барацьбе з Яго ворагамі і пасярэдніцтве паміж Богам і чалавекам перадачы людзям Божай волі.

Святы Дыянісій Арэапагіт, уважліва вывучыўшы ўсе месцы Старога і Новага запаветаў, дзе ёсць згадкі пра анёлаў, іх з'яўленняў людзям, у кнізе «Аб нябеснай іерархіі», вылучыў дзевяць анёльскіх чыноў: серафімы, херувімы, троны, як адзначаныя найбольшай блізкасцю да Бога; далей — панавання, сілы, улады і — звернутыя непасрэдна да чалавека — пачаткі, архангелы і анёлы.

У сакральным мастацтве вобраз анёла можа адыгрываць цэнтральна-сюжэтную ролю. Біблейскае паданне пра з'яўленне Усявышняга Аўрааму ў выглядзе трох анёлаў семантычна адзначыла пачатак традыцыі гасціннасці ў старажытным свеце. Іканаграфічны сюжэт «Гасціннасць Аўраама», які часцей вызначаецца як «Старазапаветная Тройца», з'яўляецца сродкам перадачы вобраза і волі Усявышняга праз выявы анёлаў.

У кантэксце іканаграфіі анёльскіх чыноў найбольш сацыяльна адаптаванымі з'яўляюцца вобразы архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, што выяўляецца ў характары іх адзення і атрыбутах. Архангелы ў сваім служэнні ажыццяўляюць нябачнае кіраўніцтва духоўным светам, ахоўваюць яго адзінства і гармонію. Старажытныя іудзейскія паданні суадносяць архангелаў з нябеснымі свяціламі, планетамі, у тым ліку і з Месяцам, са стыхійнымі і звышстыхійнымі з'явамі. У хрысціянскай анёлалогіі кананічнымі лічацца толькі архангелы Міхаіл і Гаўрыіл. Астатнія імёны архангелаў вядомыя паводле старазапаветнага падання і некананічных пісьмовых крыніц.

У Бібліі сустракаецца сцвярджэнне аб існаванні ўласных анёлаў у кожнага чалавека. Так, Хрыстос, звяртаючыся да вучняў, кажа: «Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых, Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць на небе» (Мац. 18, 10). «Бо ён дасць загад аб Табе сваім анёлам, каб цябе сцераглі на ўсіх сцежках Тваіх», — напісана ў Псалтыры (Пс. 91:11). Фармаванне культу анёлаў-апякуноў адбывалася ў Сярэднявеччы. Згодна традыцыі, анёлы-апякуны даюцца чалавеку падчас хросту і спадарожнічаюць праз усё жыццё. Яны зберагаюць ад усялякага ліха, схіляюць да добрых учынкаў.

Гістарычную аснову выстаўкі складаюць прадметы ХVІІ-ХVІІІ стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя анёльскай тэматыцы і святу Нараджэння Хрыстова. Актуальны погляд на свет анёлаў прадстаўлены ў работах сучасных гродзенскіх майстроў В. Анціпінай (змяшаная тэхніка), Л. Красоўскай, М. Ярэмчык (салома), А. Матусевіч (вышыўка), С. Круглаполавай (гліна), К. Неўгень (валенне), А. Мерад, Т. Калінкевіч, В. Падчыненкавай, В. Мяжовай, І. Галонскай, Г. Ляскоўскай (тэкстыльная тэхніка), Я. Перагінца, А. Аніські

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Анёльскім шляхам да Хрыста» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.