3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бліжэй, чым блізка

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото
Стоимость входа

25 000 руб.

Што можа быць бліжэйшае, чым позірк, дотык, пацалунак ці малітва? Як блізка можна падысці да свайго героя, каб пабачыць не толькі эмоцыі, але і ягонае жыццё? Гэта цягам паўгода высвятлялі 10 беларускіх фатографаў, якія стваралі ў межах агульнага навучальнага курсу свае фотапраекты.

Канцэпцыя «Бліжэй, чым блізка» стала пранікненнем у свет самых розных герояў і з’яваў, аб’яднаных максімальна глыбокім пагружэннем у тэму. Адсюль і агульная назва выніковай выставы курсу, якая пройдзе ў прасторы ЦЭХ з 27 снежня 2014 года да 27 студзеня 2015 года.

Трынаццаць праектаў, створаных пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский репортер») і фатографаў Юрыя Козырава («Time», «Noor») ды Таццяны Плотнікавай («Русский репортер»), сталі вынікам паўгадавой працы з выкладчыкамі, якая вялася на агульных сустрэчах і ў онлайне. Зазірнуць бліжэй, чым блізка, з дапамогаю дакументальных і арт-праектаў фатографы вырашылі ў тыя праблемы, якія іх хвалююць: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, тайскі бокс, смяротная кара, самагон, скокі з парашутам і шмат чаго іншага.

Несупынная праца з куратарамі ды агульныя абмеркаванні прывялі да знікнення межаў у жанрах, а ў некаторых выпадках нават да змены жанраў. Кожны праект па-свойму ўнікальны, шматбаковы, дазваляе глыбока зазірнуць у з’яву, якую прэзентуе.

Уваход на выставу будзе платны – 25 тысяч рублёў. Сімвалічны кошт заклікае падтрымаць супольны праект і дапамагчы хаця б часткова кампенсаваць выдаткі на правядзенне выставы.

Выкладчыкі курсу:
Андрэй Паліканаў (Расія)
Юрый Козыраў (Расія)
Таццяна Плотнікава (Расія)
Пэп Бунэт (Pep Bonet, Іспанія)

Удзельнікі выставы:
Уладзь Грыдзін
Аляксандра Салдатава
Сяргей Гудзілін
Дзяніс Дзюба
Людміла Пагодзіна
Надзея Бужан
Юлія Ваўчок
Максім Сарычаў
Зміцер Кужалькоў
Даша Сапранецкая
Сяргей Балай

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бліжэй, чым блізка» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.