Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Кераміка начы

Мероприятие уже прошло

16 снежня 2014 г. (аўторак) а 18 гадзіне ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Кераміка начы» па выніках міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-жыжаль 2014».

Чарговы, ужо 12 міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» адбыўся ў Бабруйску з 10 ліпеня па 31 ліпеня 2014 г. пры падтрымцы Бабруйскага мастацкага музея і бабруйскай гарадской арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» пад дэвізам «Ад традыцый да сучаснасці праз вопыт майстэрства».

У пленэры ўдзельнічалі 21 прафесійны мастак-кераміст з Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны. Асноўная тэма пленэра – напольны свяцільнік «Жывога агню» скульптурага характару ў грамадскім інтэр'еры. Пленэр традыцыйна праходзіў у форме майстар-класа.

Як бы фармальна не вызначалася тэма пленэра, гэта фактычна не ўплывае на творчую задачу, якая заўжды існуе перад яго ўдзельнікамі: аўтарскае раскрыццё розных вобразаў, сюжэтных ідэй, якія ўзнікаюць у фантазіях мастака. Усе вынікі ў творчасці кераміста рашаюцца ў працэсе працы непасрэдна з матэрыялам і тэхналогіямі кампазіцыі праз пластыку, колер, аб’ёмна-прасторавую структуру, дэкор...

Выстаўка «Кераміка начы» па выніках пленэру «Арт-жыжаль 2014» дэманструе асноўную частку работ, створаных яго удзельнікамі за тры тыдні напружанай працы. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 70 кампазіцый.

Адно з дасягненняў пленэру – паспяховае стварэнне 2 «вогненых скульптур», абпал якіх быў праведзены ў апошнія ночы як святочнае шоў для гледачоў. Скульптура “Бабёр, якія спявае”, вышынёй 170 см., нараджалася па эскізным праекце В.Калтыгіна ў яго аўтарскім выкананні ў матэрыяле з наступным рэльефным дэкарыраваннем усімі керамістамі пэўных участкаў паверхні. Гэта работа – сімвал радасці свабоднага жыцця ў родным асяроддзі. «Палаючая кветка» – аб’ёмна-пластычная варыяцыя В.Калтыгіна вышынёй 210 см. на тэму беларускіх выцінанак.

Засваенне прынцыпаў і спосабаў стварэння, абпалаў «вогненай скульптуры» дазваляе ў будучым рэалізоўваць новыя ідэі і тэндэнцыі ў развіцці пленэру, гэта адкрыццё чарговых старонак мастацкай керамікі Беларусі, развіццё яе прафесійных ведаў.

Пленэр – гэта не толькі работа над эксклюзіўнымі творамі мастацтва ў часам экстрэмальных умовах, пленэр – гэта жаданне навізны ў творчасці, дзе заўжды ёсць месца для здзіўлення і захаплення ў нараджэнні новага твора.

Штогоднія пленэры «Арт-жыжаль» у Бабаруйску – гэта беларускі эксклюзіў у мастацтве і культуры нашага народа, свята керамікі, прыгажосць брэндавых выставак «Кераміка начы».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы