3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Грані натхнення

Мероприятие уже прошло

Время работы 11:00–19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Учащиеся - 15 000 руб.,
студенты - 21 000 руб.,
взрослые - 30 000 руб.,
пенсионеры - 15 000 руб.

15 студзеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава твораў мастака Яўгена Ждана і яго вучня Аляксандра Рашэтнікава “Грані натхнення”. 

Яўген Ждан – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, першы лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Францыска Скарыны. Яўген Іванавіч з’яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва краіны, неад’емнай часткай беларускай культуры.

Яўген Іванавіч Ждан нарадзіўся 15 снежня 1937 г. у вёсцы Тарэйкі Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М.Сеўрука, П.Карасёва, Я.Чамадурава, П.Масленікава.

У 1967 – 1987 гг. працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, з 1987 г. – галоўны мастак у Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1994 – галоўны мастак Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. Афармляў спектаклі “Пасля балю” Г.Вагнера, “Галька” С.Манюшкі, “Аіда” Дж.Вердзі, “Дэман” А.Рубінштэйна, “Цыганскі барон”, “Капялюш Напалеона” А.Штраўса.

Аўтар жывапісных твораў на гістарычную тэматыку “Францыск Скарына”, “Еўфрасіння Полацкая”, “Рагнеда”, “Князь Чарадзей Полацкі” і інш.; серыі графічных лістоў “Янка Купала”, “Будучыня”, “1000-годдзе хрышчэння Русі”, цыкл “Жыццё беларускіх святых”.

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным цэнтральным Тэатральным музеі імя А.А. Бахрушына ў Маскве, Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры”, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Ізраіля, Канады, ЗША, Францыі, Швецыі, Чэхіі, Японіі і іншых краін.

Выстава “Грані натхнення” прымеркавана да 55-годдзя творчай дзейнасці Яўгена Ждана, на ёй будуць прадстаўлены лепшыя работы мастака: сцэнічныя эскізы да спектакляў, творы на гістарычную тэматыку, партрэты родных, а таксама работы яго вучня, мастака-аматара Аляксандра Рашэтнікава.

Аляксандр Іванавіч Рашэтнікаў у 2014 г. адзначае 10-годдзе творчай дзейнасці. На працягу жыцця Аляксандр Іванавіч шмат падарожнічаў па свеце. Пад час паездак ён рабіў розныя замалёўкі, якія потым ператварыліся ў эскізы будучых работ. У яго работах закрануты розныя тэмы: славутыя дзеячы беларускай гісторыі, дзяржаўныя дзеячы, просты быт сялян і інш. Шмат сваіх работ мастак прысвячае дарагім людзям: маці, жонцы, дачцэ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Грані натхнення» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.