3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Каляровыя аповяды

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00 касса до 18:30
Жанр Живопись

17 снежня 2014 года а 17-ай гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі «Каляровыя аповяды».

На сваей выстаўцы Васіль Касцючэнка прадставіць шэраг палотнаў апошніх гадоў, аб`яднаных канцэпцыяй звароту да вобразу чалавека, які, нягледзячы на ўсе тэхнічныя дасягнення, прагматыку і імклівы рытм існавання, знаходзіць ў жыцці месца для пачуццяў і веры, мар і кахання.

«Поспех мастака Касцючэнкі у тым, что ён здолеў праявіць сябе як сучасны аўтар, які актыўна рэагуе на падзеі і трэнды мастацкага дыскусу і, разам з тым, застаецца сентыментальным, лірычным, а часам імтымным творцам. 

Васіль Касцючэнка належыць да таго кола мастакоў, якія не проста фіксіруюць навакольны свет ў яго ж формах, паступова даследуюць яго, шукаюць гармонію паміж сабой і рэальнасцю. Адышоўшы ад састарэлай кансерватыўна-акадэмічнай пластыкі, ен не адмовіўся ад фігуратыўнага пачатку ў сваім жывапісе, не далучыўся да самых радыкальных плыняў, не звёў сутнасць сваіх творчых пошукаў толькі да фармальна-пластычных эксперыментаў. Ен здолеў выпрацаваць свае прыёмы, уласцівую толькі яму жывапісную пластыку, адэкватную сённяшнему часу. Стыль мастака ўпісваецца ў сусветную хвалю «новай фігуратыўнасці». У ім спалучаюцца элементы беспрадметнага і рэалістычнага мастацтва.

Фігуратыўны пачатак у творчасці аўтара падпарадкаваны фармальным патрабаванням кампазіцыі, каляровыя плямы на палотнах Касцючэнкі захоўваюць сувязь з рэальнасцю. Матэрыяльнасць колеру надае выявам паўнакроўнасць, вітальнасць, эфектнае візуальнае вырашэнне. Мастак працуе у розных жанрах (нацюрморт, карціна, краявід, манументальны жывапіс). Яго работы розныя па настроі: ад напружана драматычных («Ружовае святло», «Укрыжаванне», «Устрыманае імгненне»), пабудаваных на спалучэнні кантрастных колераў да гарманічна-ўраўнаважаных («Калыханка», «Белая раніца»), выкананых ў адной светлай танальнасці. Аўтарскі тэмперамент найбольш праяўляецца у дынамічных колеравых спалучэннях (чырвонага з зяленым, зяленага з ружовым і інш.).

Жывапіс Касцючэнкі застаецца далёкім ад кідкай мовы рэкламы, і кантрасты на яго палотнах кампазіцыйна згарманізаваны.

Цікавасць уяўляе свежая серыя, прысвечаная гораду Мінску («Горад 1,2», «Рэха горада», «Ля храма»). Для гэтых работ характэрны пазітыўны спектр у адлюстраванні аблічча мегаполіса, адчуванне маладой энергетыкі горада. Гэтая серыя – сапраўдны ўнесак у распрацоўку мастацкага брэнда горада Мінска.
Асобную ролю ў творчасці аўтара займаюць палотны на хрысціянскія сюжэты – «Прычасце», «Радаўніца», «Сустрэча», что нагадваюць пра кранальныя сюжэты народнага іконапісу.

Аўтар выяўляе ў гэтых работах не столькі рэлігійную тэму, колькі традыцыйны міфалагічны светапогляд славянскіх народаў, у аснове якога – земляробчы каляндар з гадавым цыклам святаў».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Каляровыя аповяды» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.