3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Как dandy лондонский одет

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.: выходной; вт. — вс.: c 10:00 до 20:00
Жанр Аксессуары
Стоимость входа

школьнікі - 10 000 руб.
навучэнцы, студэнты - 12 000 руб.
іншыя катэгорыі наведвальнікаў - 20 000 руб. 

28 лістапада ў Вялікай выставачнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі адкрылася выстаўка «Как dandy лондонский одет», на якой прадстаўленыя мужчынскія аксэсуары канца XVIII — пачатку ХХ стагооддзяў са збораў Тракайскага гістарычнага музея (Літоўская рэспубліка).

Гэты перыяд вядомы як эпоха дэндзі. Феномен дэндзі ўзнік як рэакцыя на распаўсюджаны ў другой палове XVIII стагоддзя ў арыстакратычных колах Велікабрытаніі тып модніка-«макароні». Макароні імкнуліся да пераймання паўднёваеўрапейскай прыдворнай моды, часта ў гіпертрафіраваным выглядзе, што стала падставай для шматлікіх жартаў у англійскім грамадстве.

Дэндзі адмовіліся ад празмернай вычурнасці, уласцівай французскай і італьянскай модзе, на карысць стрыманай элегантнасці. Парадаксальна, але з формы адмаўлення ад модных іншаземных новаўвядзенняў дэндзізм з часам ператвараецца ў свайго роду пратэст супраць паступовага сцірання саслоўных межаў у Велікабрытаніі часоў прамысловай рэвалюцыі, а затым становіцца атрыбутам demi-monde, знаходзіць водгук сярод маладых прадстаўнікоў буржуазіі.

Погляды на дэндзізм адрозніваліся. Для адных дэндзі заставаліся ўсяго толькі моднікамі, для іншых — з’яўляліся прыхільнікамі асаблівага ладу жыцця, сутнасць якога заключалася ў дэманстраванні сваёй перавагі над іншымі праз бездакорны касцюм і манеры. Сапраўдны дэндзі імкнуўся да дасканаласці ва ўсім, развіваў канцэпцыю ідэальнай прыгажосці, у цэнтры якой была яго ўласная асоба. Дэндзі культывавалі скептычны погляд на свет, што дазволіла вядомаму пісьменніку і модніку Джорджу Мерэдыту параўнаць цынізм з «інтэлектуальным дэндзізмам».

Вопратка і аксэсуары ў такім выпадку з’яўляліся ўсяго толькі сродку, з дапамогай якога падкрэслівалася перавага арыстакратычнага розуму дэндзі. Тым не менш, да знешняга ўбранства дэндзі ставіліся з максімальнай сур’ёзнасцю. Так, Джордж Бульвер-Літан, англійскі пісьменнік, на старонках свайго рамана «Пелэм, або Прыгоды джэнтльмена» (1828 г.), прыводзіць знакамітыя правілы мастацтва апранацца:
«Нельга апранацца аднолькава, ідучы да міністра ці каханкі, да сквапнага дзядзькі ці да кузэна; менавіта ў манеры апранацца праяўляецца самая тонкая дыпламатычнасць».

Асноўнае правіла дэндзі — мінімалізм, яго ўвасабленне — знакаміты прынцып «прыкметнай непрыкметнасці».
Не дзіўна, што сярод дэндзі можны было сустрэць знакамітых палітыкаў, пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў, такіх, як Б. Дзізраэлі, лорд Байран, Ч. Дзікенс, А. дэ Бальзак. У другой палове ХІХ стагоддзя ідэі дэндзізму натхнялі многіх дэкадэнтаў і праз творчасць О.Уальда і О. Бёрдслі аказалі значны ўплыў на фарміраванне эстэтычнага руху ў еўрапейскім мастацтве. У расійскай культурнай традыцыі вобраз эгацэнтрычнага франта пачатку ХІХ стагоддзя непарыўна звязаны з галоўным героем пушкінскага рамана ў вершах «Яўгеній Анегін».
Выстаўка працуе да канца лютага 2015 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Как dandy лондонский одет» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.