Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Aрхiмары

Мероприятие уже прошло

Время работы ПН–ПТ 10:00—16:30
Жанр Живопись

8 снежня а 18 гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыцце чарговай выставы серыі «Этнаграфія гарадскога мастацтва».

Музей знакамітага пісьменніка і грамадскага дзеяча Петруся Усцінавіча Броўкі адкрыццём выставы «Aрхiмары» прымае ўдзел да святкаванні Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца кожнае 3 снежня.

Аўтар ідэі – вядомы не толькі ў Мінску, але і па-за межамі Беларусі – арт-тэрапеўт Дар’я Яскевіч. 
Дэвіянтнае мастацтва - гэта мастацтва без аглядкі: наіўнае, сумленнае, часам сумнае, часам смешнае. Часта, не маючы магчымасці распавесці пра свае перажываньні словамі, людзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця выказваюць свой свет мастацкай мовай. Калі гаворка заходзіць пра творчасць, паняцце «норма» і адхіленне ад яе адыходзяць на другі план, саступаючы месца шчырасці і адкрытасці.

Выстава «Aрхiмары» – спроба даследаваць калектыўнае несвядомае з дапамогай творчасці дэвіянтнага мастацтва. Гэта чарговая магчымасць распавесці пра каштоўнасць падобнага мастацтва не толькі грамадству, але і самім людзям, а таксама ўнікальная магчымасць зірнуць на свет крыху іншымі вачыма – больш памяркоўнымі, мудрымі і добрымі.

Атрымліваць асалоду ад сучаснага дэвіянтнага мастацтва вы будзеце пад гульню флейты ў выкананні нямецкага валанцёра Jakob Grüter. Таксама ў вас будзе цудоўная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам ідэі, Дар’яй Яскевіч і з самім мастаком, Міхаілам Булічам.

Кантактны тэлефон: +375 29 268 31 08 (Таццяна Ткачова) 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы