3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Гульня ў лялькі. Replay

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00-19.00
Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

Жанр Презентация, Творческий проект

28 лістапада ў 17.30 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё сумеснага праекту Сяргея Ждановіча і Людмілы Русавай «Гульня ў лялькі. Replay». 

«Праект «Гульня ў лялькі» быў створаны ў суаўтарстве з легендарным мастаком, піянерам беларускага перформансу Людмілай Русавай (1954-2010).

Мэтай нашага праекту з'явіўся пошук новай формы прэзентацыі перформансу (фота-перформанс) і атрыманне якасна новага прадукту – візуальнага рада, які складаецца з стоп-кадраў, дзе кожная фатаграфія, у той жа час, з'яўляецца завершаным аўтарскім творам. 
Менавіта таму для рэалізацыі быў абраны ручны друк з ужываннем актыўнага маскіравання. Абмяркоўваючы і распрацоўваючы ідэю праекту, мы прыйшлі да высновы, што будзем здымаць «спыненае кіно» са сваім сцэнарыем, сюжэтнай лініяй, сцэнаграфіяй і частымі дублямі сцэн, а фінальная серыя выяў будзе прадстаўлена як «кадры з фільма», складзеныя ў візуальны аповяд. 

Першая рэалізацыя праекту адбылася ў галерэі візуальных мастацтваў NOVA ў 2000-м годзе. Пазней праект быў паказаны ў Санкт-Пецярбургу ў галерэі Photoimage (Пушкінская-10). 
Сёння праект рэпрэзентаваны праз 14 гадоў пасля яго стварэння і, акрамя мастацкага складніку, набыў якасці гістарычнага матэрыялу, стаў часткай творчай спадчыны мастака».

Сяргей Ждановіч
Мінск
2014/11/24

Людміла Русава (1954 – 2010) 
Мастак. 

Ўдзельніца выстаў з 1979 (больш за 100 выстаў і канцэптуальных праектаў). 
Аўтар першага пэрформансу ў Беларусі. 
У 1998 г. выдадзена аўтарская арт-кніга «Наскрозь». 
Удзельнік нонканфармісцкага руху Ленінграда (1981 – 1991). 
Была сябрам творчых аб'яднанняў «Плюраліс», «Форма» (1980 – 1990-я), Саюза мастакоў БССР. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Музеі «Zimmerli Art» (ЗША), у муніцыпалітэце Бона (Германія), а таксама прыватных калекцыях Мінска, Вільнюса, Берліна, Бостана, Варшавы, Гданьска, Рыгі, Стакгольма. 

Сяргей Ждановіч (1975) 
Мастак, фатограф. 

1991-1995 – вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава.
У 2000 – скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Удзельнік выстаў з 1996 года (больш за 60 выстаў і паказаў). 
Аўтар 10 персанальных выстаў. 
У 2013 выдадзены першы альбом аўтара «Безназоўны». 
Працуе з фатаграфіяй, прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя. 

Тэл.: +375 17 327-26-12. 
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Гульня ў лялькі. Replay» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.