3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Зменлівасць адлюстравання

Мероприятие уже прошло

Время работы 11.00-19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Жанр Живопись
Стоимость входа

Уваход вольны 

28 лістапада ў 18.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Івана Семілетава «Зменлівасць адлюстравання». 

Цэнтральнае месца ў прадстаўленай экспазіцыі займае серыя новых карцін пад агульнай назвай «Зменлівасць адлюстравання». Выкананыя ў адзінай мастацкай манеры, гэтыя працы распавядаюць аб чалавечай памяці і далікатнай прыродзе вобразаў. У іх мастак спрабуе зрабіць сумленны і складаны ўчынак – саступіць сваё месца аўтара часу і ўспамінам. Малюнак паступова хаваецца пад пластамі памяці, пакідаючы на паверхні тонкія абрысы мінулага. Дзіцячыя малюнкі, вобразы з кніг, падгледжаныя накіды не маюць дакладнага месца нараджэння і прызначэння. Нашы ўспаміны праходзяць праз мноства сацыяльных і культурных рамак. У нейкі момант час спыняецца ў дакладна абраным месцы, праводзячы сваю раздзяляльную рысу паміж мінулым і будучыняй, напрыклад як на карціне з салдатам, фігура якога ператварылася ў мяжу паміж пачаткам і заканчэннем вайны.
«Самае складанае для мастака – свабодна думаць, разняволіць свой розум, – разважае Іван Семілетаў. – Можна навучыць чалавека маляваць: у прынцыпе, ён стане нядрэнным партрэтыстам, або, калі навучыш яго пісаць з натуры, будзе пісаць нядрэнныя краявіды. Але складаней за ўсё навучыць фантазіраваць – думаць вобразна, свабодна ... »
У Івана Семілетава ёсць рэдкія якасці – непасрэдны кантакт з рэальнасцю, тое, што можна лёгка страціць, але чаму ніколі нельга навучыцца, і ўменне бачыць схаваныя ўласцівасці рэчаў. Навакольная рэальнасць працягвае жыць у карцінах, адрэдагаваная асаблівай аўтарскай праўкай, з набытымі маляўнічымі асаблівасцямі ўнутранага свету мастака. Штодзённыя дэталі становяцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі, пераходзячы з адной карціны ў другую. Жывапіс Семілетава выходзіць па-за межы аднаго стылістычнага напрамку, адчуваецца ўплыў сюррэалізму, фігуратыўныя пошукі
60-х гг. Сам мастак часта спасылаецца на мастацтва ар-брут.
«У 2005 годзе я пазнаёміўся з мастацтвам ар-брут – мастацтвам людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзіночак, медыумаў, аўтсайдараў і іншых. Паралельна я пачаў вывучаць наіўнае мастацтва. Парадокс малюнкаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў тым, што работы часта даволі трывожныя, але прыцягваюць чыстай вобразнасцю. У мастацтве ар-брут ёсць сапраўды першасныя рэчы, створаныя толькі фантазіяй мастака, без старонняга ўплыву. Я лічу гэта вельмі каштоўным. Хочацца мець сваю фантазію і не паддавацца ўплыву, мець свой свет унутры. Гэта вельмі складана, але, напэўна, гэта адзіны шлях, каб стварыць нешта сваё».
(У тэксце былі выкарыстаны ўрыўкі з эсэ Вольгі Бубіч «Мастак Іван Семілетаў – даследчык неназваных пачуццяў»).

Іван Семілетаў
1980 г.н. Мінск.
1991-1993 – вучыўся ў ліцэі выяўленчых мастацтваў ім. Ахрэмчыка.
У 2004 – скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў.
З 1997 – пачатак выставачнай дзейнасці.
1999-2005 – афармляў кнігі для выдавецтва «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», «Белфакс».
З 2007 – член міжнароднага аб'яднання мастакоў «Сонечны квадрат».
З 2008 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў манументальным і станковым жывапісе, графіцы, габелене.
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Рускім музеі (Санкт-Пецярбург, Расія), Музеі сучаснага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША), прыватных калекцыях ЗША, Партугаліі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Сірыі і інш.

Выстава будзе працаваць з 28 лістапада па 13 снежня 2014 года. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Зменлівасць адлюстравання» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.