3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Нізка пачуццяў

Мероприятие уже прошло

Время работы н. — пт.: c 10:00 до 21:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Акварель

27 лістапада 2014 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча «Нізка пачуццяў». 

Вехі жыцця чалавека азначаюцца колькасцю пражытых гадоў і іх якасцю. У хуткабежнасці часу важныя падзеі перамешваюцца са штодзённымі, мітуслівымі, дробязнымі, пакідаючы ўспаміны толькі пра асобныя моманты жыцця, дзе засталіся найбольш яркія ўражанні. Пачуцці моцныя і нязначныя, быццам нанізаныя на нітку часу, утвараюць эфемернае, эмацыянальнае адлюстраванне лёсу. Але мастак мае шчаслівую магчымасць матэрыялізаваць свае пачуцці ў мастацкіх вобразах.

Азначаная канцэпцыя выстаўкі з’яўляецца ідэйным стрыжнем экспазіціі «Нізка пачуццяў», якая аб’ядноўвае творы рознай тэматыкі («Брэтань», «Вясковыя гісторыі», «Вячэрняя Еўропа», «Восеньская лірыка»). Вялікае значэнне мастак надае не толькі выніку, але і непасрэдна творчаму працэсу. Ён з захапленнем «гуляе» з разнастайнымі тэхнічнымі прыёмамі акварэльнага жывапісу. 

У экспазіцыі прадстаўлены 30 акварэляў мастака, якія можна назваць творчымі пошукамі двух апошніх гадоў. Большасць твораў яшчэ ні разу не пакідала майстэрню. Мастак прапануе гледачам увайсці ў сааўтарства з ім, далучыцца да віртуальнага стварэння вобразных кампазіцый, атрымаць радасць у пачуццёвым адчуванні колеравай гармоніі, пошуках дынамічных лінейна-пластычных рухаў, непаўторных фактур.

Уладзімір Рынкевіч – прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Яго выстаўкі штогод уражваюць гледачоў на радзіме і ў замежжы. Творы мастака можна ўбачыць у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, Віцебскага мастацкага музея, Гомельскай карціннай галерэі імя Г.Х. Вашчанкі, у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Йорку, мастацкіх галерэях Расіі, Польшчы і Літвы. 

З 28 лістапада ўваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэл. для даведак: (+375 17) 293 27 56, 293 28 33

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Нізка пачуццяў» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.