3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Биеннале «Пастулат»

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт.-вс.: 11:00 — 19:00; пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись, Скульптура

4 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) ужо ў трэці раз адчыніць свае дзверы біенале «Пастулат» у зале графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фае, дзе будзе арганізавана лаунж-зона. Куратарам праекта з’яўляецца старшыня Беларускага саюза дызайнераў і сябра Беларускага саюза мастакоў Дзмітрый Сурскі. Біенале праводзіцца сумеснымі высілкамі абодвух роднасных творчых саюзаў. Свае работы прадставяць больш чым 100 удзельнікаў – дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі.

Біенале «Пастулат» аб’ядноўвае разнастайныя жанры, напрамкі і стылі, звязаныя адзінай тэматыкай, дзе крэсла грае галоўную ролю і выступае ў якасці прадмета дызайна, арт-аб’екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Праект стане ўнікальнай пляцоўкай для абмена вопытам між прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны жадаючы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і стаць часткай культурнай прасторы Беларусі. У межах выставы запланаваныя мерапрыемствы, лекцыі, выступленні.

Партнерамі праекта выступаюць: «ErmaNTafel», «Новый уровень», «Zdreva», «Maffam», «ДойлидФарб».

«Пастулат-2016» здзівіць гледачоў і ўдзельнікаў у гэтым годзе шматлікімі праектамі, якія стануцца адкрыццём для наведвальнікаў. Але гэта яшчэ не ўсё, таксама адбудзецца адкрыццё новага раздзела ў межах праекта - Вулічная мэбля для сядзення. Экспазіцыя крэатыўнай мэблі будзе арганізавана асобнай лакацыяй у выглядзе лаунж-зоны. На тэрыторыі экспазіцыі будзе працаваць арт-кафэ-бар партнёраў праекта «Культурнае жыццё». Для гасцей прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў забаўляльнага характару.

Свабодны ўваход ў лакацыю вулічнай мэблі і магчымасць не толькі разглядаць, але і выкарыстоўваць экспанаты непасрэдна па прызначэнні, а таксама спецыяльная івэнт-праграма ў межах дадзенай экспазіцыі стануць асобнай нагодай для наведвання праекта «Пастулат-2016».

З прычыны сталага росту колькасці ўдзельнікаў выставы і ахвотных яе наведаць, сёлета ГА «Беларускі саюз мастакоў» запрасіў біенале на больш годныя выставачныя плошчы Палаца мастацтваў і прафінансаваў правядзенне гэтай імпрэзы. Ёсць усе падставы спадзявацца, што сумесныя высілкі ГА “БСМ” і ГА “БСД” забяспечаць выставе належны поспех у гледачоў.

На дадзены момант у межах праекта ўжо прайшлі конкурсы «Мяккая мэбля ў сучасных офісах» (кампанія AUPI), «Вытанчанасць формы ў дасканаласці функцыі» (кампаніі «Ризалит Строй» и «Овенкольгруп»), «Новая эстэтыка бетону» (кампанія «Стиль декор»), па выніках якіх арганізатары конкурсаў знайшлі перспектыўных для свайго бізнэса партнёраў-дызайнераў для далейшага дзелавога супрацоўніцтва. Праекты-пераможцы канкурсантаў пры падтрымцы партнёраў стануць аб'ектамі экспазіцыі на выставе.

Гісторыя праекта:
Стартаваў праект ў 2012 годзе і сабраў работы больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Эстоніі, Расіі і Польшчы. На працягу 2013 года калекцыя «Пастулат» была паказана на Тыдні дызайну ў Вільнюсе, на WAWA DesignFestival у Варшаве, на DesignNightFestival ў Таліне, а таксама ў карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка ў Гомелі і на выставе «Avant-gARTe. От квадрата к объекту» у Мінску.

У 2014 годзе біенале «Пастулат» набыло значны аўтарытэт і стала гучнай падзеяй у свеце беларускага дызайну. За час правядзення выставы культурную пляцоўку наведалі больш чым 4000 чалавек.

У 2012 і 2014 гг. выставы праходзілі ў галерэі «Універсітэт культуры» і сталі самымі папулярнымі ў гісторыі гэтай выставачнай прасторы.

Інфармацыйнымі партнёрамі мінулых гадоў выступілі:

  • Тэлеканалы Беларусь-1, ОНТ, СТВ; 
  • Часопісы «Большой» і «Обстановка»,
  • Газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Комсомольская правда», «Культура», «Вечерний Минск»,
  • Літоўскі часопіс аб дызайне інтэр'ераў «Centras»; 
  • Інтэрнэт-рэсурсы citydog.by, citycelebrity.ru і шм.інш.
Рэклама аб правядзенні біенале размяшчалася на афішных тумбах у горадзе, універсітэтах, кафэ, галерэях і музеях Мінска, а таксама трансліравалася на экранах Кастрычніцкай плошчы і Палаца Рэспублікі.

Выстава будзе працаваць з 4 па 20 лістапада 2016 года.  

Тэлефоны для даведак: +375 17 288-15-49, +375 17 290-60-10 – Палац мастацтва; +375 17 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў; velcom +375 29 380-80-75, мтс +375 29 508-25-80, гарадскі +375 17 222-77-81, e-mail: unidby@gmail.com – Беларускі саюз дызайнераў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
12 ноября 2016 в 11:36

Добрый день! Вход свободный?

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Биеннале «Пастулат»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.