3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставка работ студентов колледжа им.Глебова

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 21:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Уваход вольны

18 лістапада 2014 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі пленэрных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і прэзентацыя каталога «Пленэр 2013-2014».

На выстаўцы, арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава, будзе прадстаўлена больш за 40 пленэрных работ навучэнцаў за апошнія два гады.

Заняткі выяўленчым мастацтвам у асяроддзі прыроды ствараюць жывую творчую атмасферу. Выконваючы эцюды, навучэнцы павышаюць узровень прафесійнай актыўнасці і самастойнасці, ступень развіцця мастацкай ініцыятывы. Падчас правядзення пленэраў навучэнцы каледжа раскрываюць новыя грані сваіх магчымасцяў, адчуваючы іншы рытм жыцця, бачаць незвычайнае ў кожным імгненні, дакранаюцца да прыроды і гісторыіі. Штогод каледж праводзіць пленэры ў найбольш жывапісных, гістарычна значных месцах нашай краіны (Наваградак, Полацк, Ружаны, Гродна і інш.),  прымае ўдзел у міжнародных пленэрах. 

У адкрыцці выстаўкі пленэрных работ навучэнцаў мастацкага каледжа прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спонсараў навучальнай установы, яе выкладчыкі і навучэнцы, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва. 

Уваход – цэнтральны.

Тэл. для даведак: (+375 17) 293 27 56, 293 28 33

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставка работ студентов колледжа им.Глебова» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.