3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ідзе на змену змена…

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — ср.: c 09:45 до 17:30, чт.: c 09:45 до 20:30, пт. — сб.: c 09:45 до 17:30, вс.: выходной

20 лістапада 2014 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выстаўкі “Ідзе на змену змена…” да 70-годдзя надання Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. 

З імем Янкі Купалы звязана станаўленне беларускага прафесійнага тэатра ХХ ст. Пісьменнік стаяў ля вытокаў першых беларускіх пастановак, якія ўздымалі самыя надзённыя пытанні тагачаснага жыцця Беларусі. Купала быў не толькі паэтам ад Бога, але і вельмі таленавітым драматургам. Знакава, што адзін з вядучых тэатраў нашай краіны носіць яго імя.

Сёлета спаўняецца 70 год з таго дня, як Першаму беларускаму дзяржаўнаму тэатру (БДТ-І) было надазена імя Янкі Купалы. Гэтая падзея была заканамерная, бо беларускі Пясняр адыграў значную ролю ў яго лёсе. Па ўспамінах сучаснікаў, Янка Купала літаральна прападаў у тэатры днём і ўвечары, разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай прысутнічаў на рэпетыцыях і спектаклях, даваў парады рэжысёрам і акцёрам, а пасля спектакляў запрашаў іх да сябе ў госці. Дух Купалы, мабыць, і дагэтуль лунае ў сценах тэатра і падтрымлівае новыя пакаленні акцёраў. З моманту надання тэатру імя Песняра акцёраў называюць “купалаўцамі”. Назвай выстаўкі абраны радок “Ідзе на змену змена…” з верша Сяргея Грахоўскага, прысвечанага Янку Купалу і майстрам сцэны славутага тэатра. І сапраўды, новыя акцёры абапіраюцца на вопыт папярэдніх пакаленняў, імкнуцца адпавядаць таму гонару, які выпаў на іх долю – граць ролі ў спектаклях, пастаўленых па творах Янкі Купалы. 

Мэта выстаўкі – паказаць гісторыю тэатра, які носіць імя Янкі Купалы, праз пастаноўку твораў Песняра. Жыццё тэатра паўстае ў арыгінальных фотаздымках, тэатральных афішах і праграмках розных часоў, у эскізах тэатральных мастакоў, у сцэнічных касцюмах, унікальных рэчах і дакументах з музейных калекцый, архіва Купалаўскага тэатра і асабістых архіваў акцёраў-купалаўцаў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ідзе на змену змена…» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.