3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Уладзіміра Пятровіча Напрэенкi

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: з 11.00 да 19.00
Жанр Живопись

23 кастрычніка (чацвер) 2014 года а 18-й гадзіне ў ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” ГА “Беларускі саюз мастакоў” (ПАЛАЦ МАСТАЦТВА, г. Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Уладзіміра Пятровіча Напрэенкi, прысвечанай да 70-годдзя мастака.

Магілёўшчына – радзіма многіх таленавітых мастакоў, адным з якіх з’яўляецца Уладзімір Пятровіч Напрэенка. Ён нарадзіўся 2 студзеня 1944 года ў вёсцы Антонаўка Магілёўскай вобласці. З самага дзяцінства ў мастака праявілася жаданне перадаваць інфармацыю пра навакольны свет у фарбах. Таму, будучы яшчэ вучнем магілёўскай сярэдняй школы, патрапіў у творчую майстэрню Марка Мікалаевіча Волахава, вядучага мастака Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пад кіраўніцтвам вялікага Паўла Васільевіча Масленікава спасцігаў асновы акадэмічнага малюнка і жывапісу, а пазней стаў студэнтам Івана Міхайлавіча Сталярова ў Віцебскім педагагічным інстытуце. Яшчэ на першым курсе, у 1962 годзе, па ініцыятыве І. М. Сталярова прайшла першая персанальная выстава будучага мастака. Пасля вайсковай службы адукацыю працягваў у майстэрні Фелікса Фёдаравіча Гумена. Працы гэтага перыяду характэрызуюцца яскравай, насычанай колеравай гамай (“Нацюрморт з рыбамі” 1968; “Нацюрморт”, 1971; “Нацюрморт на чырвонай тканіне”, 1979). 

Перыяд канца 1970-х – 1980-я гг., характарызуецца як час актыўнай творчай і выставачнай дзейнасці (рэспубліканскія і ўсесаюзныя выставы), пошуку свайго стылю, манеры і тэхнічных прыёмаў. Шмат вандруе. У творах паўстаюць беларускія мястэчкі, прыбалтыйскія гарады, будоўля БАМ, неабсяжныя прасторы Поўначы, веліч гарадоў Цюмені і Табольска і ўражваючы Памір. Уладзімір Пятровіч ганарыцца серыяй работ, створанай у 1976 годзе, - “БАМ будуецца”. У індустрыяльных краявідах заўважна асобая манументальнасць і ўрачыстасць, нават халоднасць, пры ўсёй энергічнасці акварэльнага пісьма. Але зусім іншыя – камерныя, лірычныя – краявіды прыроды, у іх закладзена больш чуласці, душэўнай цеплыні. Асабліва прыцягальнымі і цэльнымі з’яўляюцца краявіды, што перадаюць стан пераходу дня ў ноч: “Вечаровы краявід” (1985). “Моцны вецер” (1985), “Шлях” (1990). У 1990-х гадах мастак звяртаецца да жанравай і тэматычнай карціны, партрэту. Для прац характэрна адухоўленасць вобразаў, драматычнасць, дынаміка і арыгінальнасць мастацкіх прыёмаў (“Віцебскі мастак Ф. Гумен” (1999), “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Генадзь Шутаў” (1998), “Віцебскі паэт Давід Сімановіч” (1997), “Партрэт жонкі” (2002), “Мой сябра Валерый Чукін” (2009) і серыя аўтапартрэтаў). Творы маюць вялікую моц эмацыянальнага ўздзеяння.

Вялікай мастацкай школай для У. П. Напрэенкі, стала спасціжэнне свету Марка Шагала, з яго свабоднай творчай шчырасцю, кампазіцыйнай незвычайнасцю, фантазійнасцю (паліптых “Вяртанне майстра”). 

З 2004 года Уладзімір Пятровіч пастаянны ўдзельнік Міжнароднага пленэра па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.

Творчыя работы мастака У. Напрэенкі створаны на аснове жыццёвага вопыту, ведання псіхалогіі чалавека. Многія карціны споўнены глыбокага філасофскага сэнсу.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава. 

З 1990 года - сябра Беларуска саюза мастакоў.

Жыве ў г. Віцебску. 

Выставу можна наведаць з 23 кастрычніка па 9 лістапада 2014 года, штодзень з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва; (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Уладзіміра Пятровіча Напрэенкi» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.