3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Слуцкие пояса из собрания Национального музея в Варшаве

Мероприятие уже прошло

Время работы http://hudozhestvennij-muzej.relax.by/
Жанр Декоративно-прикладное искусство

Выстава слуцкіх паясоў з Нацыянальнага музея ў Варшаве праходзіць у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння старадаўняга майстэрства ткацтва. У экспазіцыі прадстаўлены шэсць паясоў Слуцкай мануфактуры з найбагацейшых калекцый Нацыянальнага музея ў Варшаве. Збор музея налічвае 300 кунтушовых паясоў, з якіх 58 – слуцкія. Пяць паясоў на выставе выкананы ў перыяд, калі прадпрыемствам кіравалі Ян і Лявон Маджарскія (1767–1807), адзін пояс створаны пасля 1807 года. Паясы былі набыты музеем у прыватных асоб у 1940–1960-я гады.

Кунтушовы пояс – абавязковы аксэсуар мужчынскага параднага касцюма шляхты Рэчы Паспалітай, высокі ўзор ручнога ткацтва. Па-майстэрску выкананыя шэдэўры ствараліся на працягу сярэдзіны XVIII – першай паловы XIX стагоддзя на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая; насілі іх звычайна паверх кунтуша – верхняй вопраткі з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. Яшчэ ў XVII–XVIII стст. шаўковыя паясы з залатымі і сярэбранымі ніткамі становяцца моднай дэталлю касцюма вышэйшага саслоўя ў Еўропе. З сярэдзіны XVII ст. усходні стыль арганічна ўваходзіць у сармацкі тып культуры Рэчы Паспалітай. Узорнымі лічылі вырабы, якія прывозіліся купцамі-армянамі з Персіі, Стамбула, Індыі, Кітая. Яны былі знакам высокага грамадскага становішча і багацця іх уладальнікаў, апраналіся ва ўрачыстых выпадках. Прывазныя паясы каштавалі дорага, таму прадпрымальныя магнаты заснавалі шэраг мясцовых мануфактур (“персіярань”). Адной з першых майстэрняў у Рэчы Паспалітай стала персіярня графаў Патоцкіх у Станіславе (цяпер г. Івана-Франкоўск, Украіна). У радавым уладанні князёў Радзівілаў – Нясвіжы – з сярэдзіны XVIII ст. таксама выраблялі “перскія” паясы па ўсходніх узорах. 

Вядома, што ўжо ў XVII ст. у Слуцку мясцовыя майстры выконвалі розныя тканыя вырабы: паясы, дываны, сукно, ручнікі, сурвэткі. Высокі ўзровень іх майстэрства стаў аргументам для князя Міхала Казіміра Радзівіла пры выбары асноўнага месца вырабу паясоў. У 1758 г. ён запрасіў са Станіслава ткача-армяніна Яна Маджарскага (17 /?/–1800/1801) для працы на Нясвіжскай, з 1767 г. – Слуцкай мануфактуры. Майстар родам са Стамбула навучыў мясцовых рамеснікаў мастацтву шаўковага ткацтва. Слуцкія паясы даўжынёй ад двух да пяці метраў былі, як правіла, двухбаковымі. Аднак выраблялі і чатырохбаковыя паясы. Іх можна было выкарыстоўваць у розных сітуацыях: белым бокам апраналі на вяселле, чырвоным – на імяніны і ўрачыстасці, шэрым – на афіцыйныя прыёмы, чорным – на сумныя цырымоніі. На выставе прадстаўлены пяць чатырохбаковых і адзін двухбаковы пояс. Упрыгожваліся яны раслінным або геаметрычным арнаментам. У залежнасці ад колькасці металізаваных залотных або срэбных нітак паясы дзяліліся на літыя, паўлітыя і простыя шаўковыя. Малюнкі на канцах выконваліся ў выглядзе стылізаваных букетаў кветак, часам у вазах, заключаных у фігурныя картушы. Пояс упрыгожваўся махрамі, на аблямоўцы змяшчалі ткацкую марку з вытканым імем майстра або назвай мануфактуры. На паясах Слуцкай мануфактуры ставілася ткацкая метка “У градзе Слуцку”. 

Яшчэ ў перыяд росквіту вытворчасці з’явіліся фабрыкі, якія выпускалі паясы па ўзоры, распрацаваным у Слуцку. На тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта мануфактуры ў Гродне, Карэлічах, Слоніме, Ружанах. У Польшчы – у Ліпкове, Кабылцы (пад Варшавай), Кракаве, Гданьску. Ва Украіне – у мястэчках Карэц, Алесьцы, гарадах Бучачы, Львове. У Ліёне (Францыя) выраблялі паясы як з традыцыйнай слуцкай арнаментыкай, так і з распрацаванай французскімі мастакамі. 

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і далучэння этнічных зямель Беларусі да Расійскай імперыі асартымент ткацкіх мануфактур памяншаецца. Пасля паўстання 1831 года, падаўленага царскім урадам, нашэнне кунтушовага касцюма забараняецца. У XIX – пачатку XX ст. шаўковыя паясы трапляюць у дзяржаўныя і прыватныя калекцыі, з сямейных збораў перадаюцца ў касцёлы. Найбольш састарэлыя ішлі на выраб літургічнага адзення – арнаты. Некаторыя іх узоры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прадстаўлены на выставе. Кунтушовыя паясы – унікальная з’ява нацыянальнай мастацкай культуры. Развіты мастацкі густ, прыроднае адчуванне колеру, своеасаблівая вытанчаная арнаментыка, кампазіцыйная гармонія кунтушовых паясоў ставяць іх у адзін шэраг з самымі высокімі дасягненнямі сусветнай мастацкай культуры. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Слуцкие пояса из собрания Национального музея в Варшаве» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.