Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Прафота — 2017

Площадка для мероприятий ЦЭХ

г. Минск, Октябрьская, 16

8 июня — 30 июня
Время работы пн.-вс.: 12:00 — 2100
Жанр Фото
Стоимость входа

4,00 руб.
Льготный — 2,00 руб.

Запрашаем на адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу Прафота-2017.

Імпрэза адбудзецца ў чацьвер, 8 чэрвеня, у 19:00 у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м. Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган). Сярод гасцей будзе старшыня журы конкурсу і куратарка выставы Ганна Шпакава. Уваход на адкрыццё вольны. Выстава прысвечана памяці фотажурналіста Стэнлі Грына, які меўся быць у журы Прафота, але памер вясной 2017 года.

Экспазіцыя будзе даступна да 30-га чэрвеня.
Тэл.для даведак: +375 (33) 332-63-26

Сёлета прэмія для беларускіх фатографаў прысуджалася ў трох намінацыях:
- дакументальная фатаграфія,
- арт-фатаграфія і
- лічбавы сторытэлінг.

На выставе ў ЦЭХу будуць прадстаўлены 23 праекты фіналістаў - Максіма Багдановіча, Сяргея Балая, Аляксандра Васюковіча і Дар'і Царык, Дзяніса Галавея, Сяргея Гудзіліна, Дзіны Даніловіч, Сяргея Канапляніка, Сяргея Лескеця, Аляксандра Міхалковіча, Аляксея Навумчыка, Дзмітрыя Новікава, Лесі Пчолкі, Вольгі Савіч, Максіма Сарычава, Аляксея Шлыка.

Падчас цырымоніі стануць вядомыя ўладальнікі гран-пры ў кожнай з намінацыяў. Найлепшыя аўтары будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвю.

Прэмія Прафота, заснаваная культурна-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ, ўручаецца трэці раз. Арганізатары атрымалі 79 заявак ад 51 аўтара і дзвюх калектываў. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 лічбавых.

На фатаграфічны конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаліся фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя напрыканцы 2015 (лістапад, снежань)—2016 гадах. Кожная серыя магла складацца максімум з 20 здымкаў.

Спіс намінацыяў конкурсу Прафота сёлета пашырыўся новаю катэгорыяй: «Лічбавы сторытэлінг». На конкурс прымаліся заяўкі дакументальных фатографаў і мастакоў, а таксама творчых калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі.

Дыпломамі і прызамі будуць адзначаны праекты ў галіне візуальнага сторытэлінгу, якія дэманструюць прафесійны ўзровень, а таксама новы, нестандартны, арыгінальны падыход у выкарыстанні фатаграфіі, відэа, графікі, гуку ды інш. пры даследаванні ды фармуляванні актуальных пытанняў як сацыяльнай, гэтак і гуманітарнай тэматыкі. У гэтай катэгорыі разглядаліся праекты, знятыя ці паказаныя ў 2015–2016.

У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў.
Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў (падрабязныя біяграфіі даступны на сайце prafota.by).

Місія Прафота
Мы выступаем за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай пісьменнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Нашая мэта — развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі. Праз стымуляванне грамадскага інтарэсу да фатаграфіі мы імкнёмся стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і росту магчымасцяў для актыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фатаграфіі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы